Раймунд Качынскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Раймунд Качынскі
Remove ads

Раймунд Качынскі (польск.: Rajmund Kaczyński; 1 верасня 1922, Граева — 17 красавіка 2005, Варшава) — польскі інжынер. Муж Ядвігі з Ясевічаў Качынскай, бацька Леха і Яраслава Качынскіх.

Хуткія факты Раймунд Качынскі, Мянушка ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначнага чыноўніка Аляксандра Качынскага і Францішкі з Свянткоўскіх, родам з Адэсы. Бацькі найперш жылі ў мястэчку Граева, потым, у 1927—1939 гадах, у Баранавічах, дзе Аляксандр быў начальнікам экспедыцыі чыгуначнай станцыі, а маці занімалася гандлем нерухомасцю. У 1939 годзе сям’я пераехала ў Брэст, адкуль уцякла напачатку войны ў Варшаву[1].

Раймунд Качынскі навучаўся ў Дзяржаўнай вышэйшай школе будавання машын і Дзяржаўнай вышэйшай тэхнічнай школе. Дзейнічаў у канспірацыі. 1 жніўня 1944 года, напачатку Варшаўскага паўстання ўдзельнічаў у атаку на тор скачкоў на варшаўскім Служаўцу. Паранены, страціў палец. Апекавалася ім медсястра Галена Валовіч, цётка Браніслава Камароўскага[1]. Біўся да канца паўстання. Быў узнагароджаны Сярэбраным крыжам ордэна Віртуці Мілітары (2 кастрычніка 1944) [2], а таксама Крыжам Мужных[1].

У 1947 годзе скончыў факультэт механічны Лодзінскай палітэхнікі. Працаваў у дзяржаўным аптычным прадпрыемстве і будовах. Быў выкладчыкам Варшаўскай палітэхнікі[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Bianka Mikołajewska, Ewa Winnicka, Agnieszka Dobosz, Co zostało z księżyca // polityka.pl, 7 marca 2007
  2. Wielka Ilustrowana Encyklopedia Powstania Warszawskiego, tom 4. Kawalerowie Orderu Wojennego Virtuti Militari — Powstanie Warszawskie. Oprac. Andrzej Krzysztof Kunert, Dom Wydawniczy «Bellona», Warszawa 1997. ISBN 83-87224-00-6.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads