Ракетны ўдар па Асмэры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
14 лістапада 2020 года некалькі ракет, выпушчаных з Эфіопіі, уразілі горад Асмэра, сталіцу Эрытрэі. Дзве ракеты трапілі ў Міжнародны аэрапорт[1].
У той жа дзень урад Эрытрэі пацвердзіў, што ракеты былі выпушчаны па сталіцы, але адмаўляў, што горад быў уражаны, заявіўшы, што яны прызямліліся ў сельскай мясцовасці. Напад быў здзейснены ўсяго праз некалькі гадзін пасля таго, як Народны фронт вызвалення Тыграя (НФВТ) прыгразіў нанесці ўдар па краіне, абвінаваціўшы яе ў падтрымцы цэнтральнага ўрада Эфіопіі ў канфлікце з паўстанцамі Тыграя[2]. Афіцыйна пра абстрэл было абвешчана раніцай 15 лістапада[3]. Як перадаў самалійскі навінавы партал Somali Guardian, пасля атакі на Асмэру на мяжы пачаліся баявыя дзеянні з выкарыстаннем цяжкай артылерыі. Па даных журналістаў, з-за інтэнсіўных абстрэлаў жыхары памежных раёнаў Эрытрэі пакідалі свае дамы і шукалі прытулку ў горных пячорах. У той жа час лідары Народнага фронту заявілі, што эрытрэйскія матарызаваныя часці перайшлі мяжу[4].
Галоўны дыпламат дзярждэпартамента ЗША ў Афрыцы Тыбар Надзь асудзіў напады сіл Тыграя на дзяржаву, назваўшы іх «намаганнямі ў інтэрнацыяналізацыі канфлікту»[5].
Увечары 27 лістапада сілы НФВТ выпусцілі па меншай меры 4 ракеты па горадзе Асмэра ў Эрытрэі, усе ракеты ўпалі паблізу жылых кварталаў[6]. Увечары 28 лістапада сілы НФВТ выпусцілі яшчэ па меншай меры 6 ракет па сталіцы[7].
Remove ads
Зноскі
- Rockets fired at Eritrean capital from Ethiopia, diplomats say . Reuters (14 лістапада 2020). Праверана 14 November 2020.
- Missiles hit Eritrean capital, Asmara, after Tigray threatens to attack Eritrea(недаступная спасылка). Eritrea Hub (14 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2020. Праверана 14 November 2020.
- СМИ: на границе между Эритреей и штатом Тыграй идут бои Архівавана 17 ліпеня 2021. // Anews, 16 ноября 2020
- Десять тысяч заключенных пропали без вести в Эфиопии // Tengrinews, 15 ноября 2020
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads