Раман Усяславіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раман Усяславіч (XI ст. — каля 1116) — князь з полацкіх Ізяславічаў.
Біяграфія
Паводле Леаніда Аляксеева, Раман быў маладзейшы за Давыда, Барыса і Глеба Усяславічаў (парадак паводле Аляксеева)[4]. Невядома які ўдзел меў Раман, але, імаверна, адтуль яго выгнаў Глеб. Валянцін Янін выказаў здагадку, што Раман быў старэйшым сынам полацкага князя Усяслава Брачыславіча і яго наступнікам на стальцы, аднак, у тым самым артыкуле даследчык папросту атаясняе Рамана з Барысам, а Давыда з Глебам[5]. Да думкі пра старшынство Рамана сярод братоў схіляецца Алег Рапаў, з удакладненнем, што Раман мог страціць полацкі сталец у міжусобіцы і вымушаны быў жыць у выгнанні[6]. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», Раман памёр у 1116 годзе ў Мураме, паводле Ніканаўскага летапісу — у Разані ў 1114 годзе. Удава Рамана, вядома толькі як Раманава, прыняла пострыг, пазней да яе ў манастыр прыйшла вучыцца, а пасля таксама пастрыглася, пляменніца мужа — Прадслава Святаславаўна.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads