Рамасэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рамасэ
Remove ads

Рамасэ — старажытнаегіпецкі вельможа, які быў чаці пры фараонах Аменхатэпе III and Эхнатоне.

Хуткія факты Рамасэ, Род дзейнасці ...

Біяграфія

Рамасэ нарадзіўся ва ўплывовай сям'і. Яго бацька Хебы быў правіцелем Мэмфіса ў пачатку праўлення Аменхатэпа III. Брат Рамасэ Аменхатэп (Хай)  (англ.) быў распарадчыкам вялікага палаца  (англ.) Мэмфіса[1].

Рамасэ займаў пасаду чаці ў апошняе дзесяцігоддзе валадарання Аменхатэпа III і на пачатку царавання апошняга караля. Рамасэ пазначаны на таблічках, знойдзеных у палацы караля Аменхатэпа III у Малкаце  (руск.) з'яўляецца. Там адзначаны таксама чаці Аменхатэп-Хай  (англ.). Абодва чаці таксама паказаны побач у некропалі Салеба  (укр.).

У эпоху Новага царства абавязкі чаці былі падзелены на пасады паўночнага і паўднёвага чаці. Пры гэтым пакуль не вызначана, якую іменна з пасад займаў Рамасэ[2].

Remove ads

Грабніца

Яго грабніца TT55[3] змяшчаецца ў Шэйх Абд эль-Курне  (руск.) і з'яўляецца часткай Фіванскага некропаля на заходнім беразе Ніла, насупраць Луксора[4]. Пахавальня адметная высокай якасцю упрыгожванняў, зробленых як у традыцыйным стылі, так і ў стылі Амарнскага перыяду  (англ.)[5].

Зноскі

  1. Shirley, JJ (2013). Crisis and Restructuring of the State: From the Second Intermediate Period to the Advent of the Ramesses. In Moreno García, Juan Carlos (рэд.). Ancient Egyptian Administration. Boston: Leiden. ISBN 9789004249523.
  2. Kozloff, A. P.; Bryan, B. M.; Berman, L. M. (1992). Egypt's Dazzling Sun, Amenhotep III and his world. Cleveland: Cleveland Museum of Art. pp. 49–50. ISBN 9780940717169.
  3. Ramose (TT 55)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 4 лютага 2016.
  4. Baikie, James (1932). Egyptian Antiquities in the Nile Valley. Methuen.
  5. Ramose - TT55(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 5 чэрвеня 2007.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads