Раніца (газета, 1929)
газета, 1929 From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Раніца» — газета для дзяцей школьнага ўзросту і падлеткаў.
Гісторыя
Выдаецца з кастрычніка 1929 года ў Мінску штотыднёва на беларускай мове. Першапачаткова называлася «Піянер Беларусі», з 1993 года — сучасная назва. Асвятляе пытанні гісторыі Беларусі, адраджэння нацыянальнай культуры; патрыятычнага, працоўнага, фізічнага, эстэтычнага выхавання дзяцей і падлеткаў, расказвае пра дзейнасць дзіцячых згуртаванняў і арганізацый у школах і дзіцячых установах рэспублікі.
У 2010 годзе шэраг СМІ паведамляў пра закрыццё газеты «Раніца»[1][2], аднак з кастрычніка 2010 года газета працягвала выходзіць штомесяц як дадатак да газеты «Переходный возраст» . Са студзеня 2021 года выхад газеты «Раніца» быў спынены па ініцыятыве кіраўніцтва выдавецкага дома «Педагагічная прэса» (разам з газетай «Переходный возраст»).
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads