Раніца (газета, 1921)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Раніца» (1921) — грамадска-палітычная і літаратурная газета. Выдавалася з 22 снежня 1921 да 16 лютага 1922 года ў Вільні на беларускай мове штодзённа. Рэдактар-выдавец Вячаслаў Адамовіч.
Надрукавала стэнаграму Беларускага з’езда, скліканага ў снежні 1921 года ў Вільні прыхільнікамі Польшчы. Насуперак рашэнню Беларускага нацыянальнага камітэта пра байкот беларусамі выбараў у Віленскі сейм агітавала насельніцтва за ўдзел у выбарах і выставіла спіс сваіх кандыдатаў у дэпутаты. Пасля выбараў інфармавала пра дыскусіі ў сейме пра будучы лёс Віленшчыны. Шмат увагі аддавала пытанням рээвакуацыі бежанцаў з Савецкай Расіі, якія пакінулі Заходнюю Беларусь у час 1-й сусветнай вайны. Публікавала дыскусійныя матэрыялы («Аб рэлігійнай уніі на Беларусі» М. Каляды, «Беларуская інтэлігенцыя і будаўніцтва Беларусі» пад крыптанімам «С-с» і інш.), агляды міжнароднага становішча, выказванні і інтэрв’ю членаў польскага ўрада, весткі з Савецкай Беларусі. Змясціла творы Я. Піліпава, В. Адамовіча (пад псеўданімам Дзяргач), А. Шуляка і інш. Закрыта пасля афіцыйнага далучэння Віленшчыны да Польшчы. Выйшлі 32 нумары.
Remove ads
Літаратура
- Ліс, А. «Раніца» / Арсень Ліс // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 97. — ISBN 985-11-0214-8.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads