Раніца (газета, 1939)

газета, якая выдавалася ў 1939-1945 гадах у Берліне From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Раніцагазета, якая выдавалася са снежня 1939 да красавіка 1945 года ў Берліне на беларускай мове пад кантролем нацысцкіх уладаў.

Хуткія факты «Раніца», Тып ...

Газета выходзіла 1-4 разы на месяц. Друкавала прамовы кіраўнікоў нацысцкай Германіі, ваенныя зводкі, асвятляла становішча на франтах ІІ сусветнай вайны, міжнародныя адносіны. Змяшчала матэрыялы пра дзейнасць Беларускага прадстаўніцтва, беларускіх культурна-асветніцкіх суполак і арганізацый за мяжой, інфармавала пра падзеі на Беларусі.

Тут былі апублікаваны артыкулы гістарычнай тэматыкі М. Шкялёнка, А. Адамовіча, У. Глыбіннага, К. Езавітава, творы М. Багдановіча, Л. Геніюш, Н. Арсенневай, Я. Палоннага.

Выйшла не менш за 233 нумары.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads