Раскіданае гняздо (спектакль, Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Раскіданае гняздо (спектакль, Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа)
Remove ads

«Раскіданае гняздо» — спектакль, пастаўлены рэжысёрам Раманам Цыркіным у Мазырскім драматычным тэатры імя Івана Мележа па аднайменнай п’есе Янкі Купалы. Спектакль акрэслены як «сцэнічны варыянт Р. Цыркіна» і прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы. Прэм’ера адбылася 24 лістапада 2007 года.[1]

Хуткія факты «Раскіданае гняздо», Жанр ...

У спектаклі найбольш заўважальныя змены ў параўнанні з літаратурнай першаасновай адбыліся з вобразам Незнаёмага і ў стаўленні стваральнікаў спектакля да ідэі рэвалюцыі. Калі Янка Купала ў 1913 годзе бачыў у рэвалюцыі сродак нацыянальнага і сацыяльнага вызвалення беларускага народа ад імперскага прыгнёту, пачатак шляху да свабоднай і незалежнай Беларусі («На вялікі сход, па Бацькаўшчыну!»), то Р. Цыркін, ведаючы з гісторыі, што прынеслі беларускаму сялянству і інтэлігенцыі наступствы бальшавісцкай рэвалюцыі 1917 года, атаясамлівае змагара-агітатара, які з’яўляецца на руінах хаты Зяблікаў, з Д’яблам (нібыта паказвае вобраз Незнаёмага і яго ідэі праз прызму «Бесаў» Ф. Дастаеўскага).[2]

Remove ads

Акцёры

  • Міхаіл Кліменка — Лявон
  • Наталля Скамарохава — Марыля
  • Анатоль Бычкоўскі, Юрый Шмак — Сымон
  • Валянціна Рослікава — Зоська
  • Яўген Кузьмянкоў — Данілка
  • Андрэй Спірыдовіч — Незнаёмы
  • Вадзім Дубраў — Стары
  • Н. Бакавец
  • Я. Гарбачэўскі
  • Р. Даўцян
  • А. Лазарава
  • А. Чыжык і інш.[1]

Водгукі

" Ён [Незнаёмы] выходзіць на падмосткі ў традыцыйным, вядомым па карцінках, адзенні — чорным трыко і гэткім жа чорным д’ябальскім каўпаку. Яго словы і пра сход, і пра супраціў — гэта спакушэнне. Сваёй ахвярай Незнаёмы выбраў Сымона. Разыгрываецца даволі вялікая сцэна — не столькі славесная, колькі пластычная. Незнаёмы ў сваёй «агітацыі» выкарыстоўвае разнастайныя сродкі — парады, абяцанні, пагрозы, псіхалагічны і фізічны націск (каларытны ў ролі Андрэй Спірыдовіч іграе віртуёзна). І ўсё дзеля аднаго — спакусіць, забраць чалавечую душу. [...] Ідзе складаная, цяжкая ўнутраная барацьба. І калі ўрэшце Сымон рашыўся — гэта стала яго душэўным зломам. Ён панік, як у народзе кажуць, «скіс». І ціха, малазаўважна падаўся ў бок спакусніка. Амаль адразу ж падмосткі ахапіла віхурыстае полымя. Яно шалёна бушавала, нішчачы ўсё існае. І калі агонь заціх, сцэна была абсалютна пустая. Невядома, дзе Сымон, ці выйшаў ён жывым з пякельнага вогнішча. Дзе іншыя людзі?
Анатоль Сабалеўскі[3]
"
" Рэжысёр [...] паспрабаваў адшукаць у творы Купалы тыя «сцяжынкі», якія прывялі б нас, гледачоў, ад побытавага пласту п’есы і яе фальклорна-сімвалісцкага ўспрыняцця да перафармулёўкі пытання «Хто вінаваты?» на «Чаму так атрымалася?». Нездарма патэтычны «рэвалюцыянер» Незнаёмы ў выкананні Андрэя Спірыдовіча ў спектаклі набыў рысы ўсюдыіснага настойлівага чорта, які сваім назаляннем не дае Сымону спакойнага жыцця, проста-такі штурхаючы хлопца да неўласцівых яму ўчынкаў.
Таццяна Команава[4]
"
Remove ads

Зноскі

  1. Раскіданае гняздо (старонка спектакля). Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа (31 снежня 2012).
  2. Кавалёў, Сяргей. Рэцэпцыя творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сучасным беларускім тэатры. Villa Sokrates (31 снежня 2012).(недаступная спасылка)
  3. Анатоль Сабалеўскі ...І будуць панаваць // Мастацтва : часопіс. — Мінск: 2008. — № 7. — С. 47. — ISSN 0208-2551.(недаступная спасылка)
  4. Таццяна Команава Што дадаць да «высокай пробы»? // Культура : газета. — Мінск: 2008. — № 48. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads