Раслякі (вёска)

вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Раслякі́[1] (трансліт.: Rasliaki, руск.: Росляки) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. На чыгуначнай лініі Гарадок — Невель, за 16 км ад Гарадка, 52 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На захадзе працякае рака Сутокі (прыток ракі Каменка), на поўдні знаходзіцца ўчастак лесу. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Гарадок — Невель.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1920 годзе ў Паташнянскай воласці Гарадоцкага павета. З 20 жніўня 1924 года ў Паташнянскім сельсавеце (9 кастрычніка 1929 года перайменаваны ў Першамайскі) Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У Другой сусветнай вайне ў кастрычніку 1942 года вёска спалена нацысцкімі захопнікамі, з фронту не вярнуліся 12 жыхароў. Пасля вайны адбудавана. У 1999 годзе была ў складзе калгаса імя Маякоўскага. У 2012 годзе была ў складзе ААТ «Гарадоцкі льнозавод».

Remove ads

Насельніцтва

  • 7 двароў, 32 жыхары (1920)
  • 5 двароў, 21 жыхар (1926)
  • 10 двароў, 15 жыхароў (1941)
  • 13 жыхароў (1959)
  • 8 жыхароў (1970)
  • 10 гаспадарак, 14 жыхароў (2002)
  • 1 гаспадарка, 1 жыхар (2018)

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads