Расстрэл адмірала Калчака

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Расстрэл Вярхоўнага кіраўніка Расіі адмірала А. В. Калчака быў здзейснены 7 лютага 1920 года ў 5-ай гадзіне раніцы ва ўтоку ракі Ушакоўкі блізу яе ўпадзення ў раку Ангару паводле дырэктывы Іркуцкага бальшавіцкага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта[1]. Агульнае кіраўніцтва расстрэлам выконваў старшыня Іркуцкай губернскай надзвычайнай камісіі Самуіл Чудноўскі, расстрэльнай камандай кіраваў начальнік гарнізона і адначасна камендант Іркуцка Іван Мікалаевіч Бурсак (Барыс Якаўлевіч Блатліндэр).

Разам з Калчаком быў таксама расстраляны старшыня Савета міністраў Расійскага ўрада В. М. Пепяляеў. Целы Калчака і Пепяляева пасля расстрэлу былі апушчаны ў палонку на рацэ Ушакоўка і панесены плынню.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads