Расшуа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Востраў Расшу́а (руск.: Расшуа) — востраў у Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 65 км²[1].
Remove ads
Прырода і геаграфія
Востраў мае вулканічнае паходжанне. Абрысы ў форме авала. Даўжыня з поўдня на поўнач — 13 км, шырыня — 6 км. Два горныя масівы, падзеленыя нізкай перахлябінай. У цэнтры ўзвышаецца актыўны вулкан Расшуа (948 м). На востраве некалькі ручаёў, 2 возеры з прэснай вадой. З берагавых абрываў зрынаюцца ў мора рэдкія вадаспады. У заходняй частцы вострава побач з берагам мора — серная крыніца з тэмпературай 35 °C.
Зараснікі хмызняку з карлікавых бяроз і алешыны, вышыня якіх не перавышае 1 м. Таксама прадстаўлены імхі, травы і ягадныя расліны. Фаўна — лісы, пясцы, грызуны, ластаногія, марскія птушкі.
Remove ads
Гісторыя
Да канца XIX ст. Расшуа насялялі айны. З іх мовы назва вострава перакладаецца як «скура марской выдры». На японскай карце 1644 г. пазначаны як тэрыторыя клана Мацумаэ. Афіцыйна ўваходзіў у склад Японіі ў 1875—1945 гг. У 1883 г. некалькі сямей айнаў-тубыльцаў былі перавезены на поўдзень Курыльскіх астравоў. На востраве да далучэння да Расіі (1945 г.) працаваў лясны гадавальнік.
Зараз востраў незаселены.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads