Рафал Ляшчынскі (1579—1636)
(1579—1636) ваявода бэлзскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рафал Ляшчынскі (польск.: Rafał Leszczyński; кастрычнік 1579, Вялікае Княства Літоўскае — 29 сакавіка 1636) — польскі дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Ляшчынскіх герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і Андрэя[3] і Ганны з Фірлеяў.
Кашталян вісліцкі з 1612 года, калішскі з 1618 года, ваявода белзскі з 1620 года. Удзельнічаў у Хацімскай бітве 1621 года. Садзейнічаў легалізацыі праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай на сойме 1632 года. Валодаў Далобрамі ў Берасцейскім ваяводствам, вуліцай у Берасці, маёнткамі на Валыні і інш. (усяго 17 гарадамі і 116 вёскамі)[3].
Быў мецэнатам, адным з найбольш адукаваных людзей свайго часу. Належаў да кальвіністаў. Галоўную рэзідэнцыю меў ва Уладаве Берасцейскага ваяводства, дзе заснаваў кальвінскі збор са школай[3].
Remove ads
Сям’я
Быў двойчы жанаты. Каля 1604 год жаніўся першы раз з Ганнай з Радзімінскіх (1586—1635), ад шлюбу з якой меў дачку і чатырох сыноў:
- Тэадора Ляшчынская, жонка графа Станіслава Губіцкага (1596—1655). У шлюбе нарадзіліся: Ганна, Ян Караль, Людовік.
- Андрэй Ляшчынскі (1606—1651), ваявода дорпацкі
- Рафал Ляшчынскі (1607—1644)
- Багуслаў Ляшчынскі (1614—1659), генеральны староста велікапольскі, падскарбі вялікі каронны і падканцлер вялікі каронны
- Уладзіслаў Ляшчынскі (пам. пасля 1661), падкаморы берасцейскі і староста дубенскі
У 1635 годзе другі раз ажаніўся з Катарынай з Пацеяў (пам. пасля 1645), у шлюбе з якой дзяцей не меў.
Remove ads
Зноскі
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 403.
- Ляшчынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads