Роберт Кажанёўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Роберт Кажанёўскі
Remove ads

Роберт Марэк Кажанёўскі (польск.: Robert Marek Korzeniowski; нар. 30 ліпеня 1968, Любачаў, Польшча) — польскі лёгкаатлет, 4-разовы алімпійскі чэмпіён па спартыўнай хадзе, трохразовы чэмпіён свету, двухразовы чэмпіён Еўропы. Камандор ордэна Адраджэння Польшчы. Уладальнік найбольшай колькасці залатых алімпійскіх медалёў сярод усіх польскіх спартсменаў.

Хуткія факты Роберт Кажанёўскі, Агульная інфармацыя ...

Першым у гісторыі заваяваў медалі на 3 алімпіядах запар і першым у гісторыі заваяваў медалі на двух дыстанцыях: 20 км і 50 км на адной алімпіядзе. Чэмпіён летняй Алімпіяды 1996 года (50 км), летняй Алімпіяды 2000 года (20 і 50 км) і летняй Алімпіяды 2004 года (50 км).

Чэмпіён свету (1997, 2001, 2003), Еўропы (1998, 2002), Польшчы. Экс-рэкардсмен свету на дыстанцыі 50 км: 2003 — 3 гадз. 36 хв. і 3 сек. У 2006 годзе гэты рэкорд пабіў аўстраліец Натан Дыкс. Вынік Кажанёўскага застаецца рэкордам Польшчы.

Найлепшы спартсмен Польшчы ў 1998 і 2000 гадах.

Remove ads

Зноскі

  1. Robert Korzeniowski // World Athletics database
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54960205'></a>
  2. Olympedia — 2006.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q95606922'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads