Роберт Тэнісавіч Вільдфлуш
вучоны ў галіне аграхіміі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Роберт Тэнісавіч Вільдфлуш (19 сакавіка 1906, в. Мацевічы, Пухавіцкі раён — 30 ліпеня 1972) — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1955), прафесар (1956). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1965)[1].
Remove ads
Біяграфія і навуковая дзейнасць
Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў 1929 годзе. Загадчык кафедры агранаміі і агранамічнай хіміі Беларускага садова-агароднага інстытута (1931). З 1934 г. па 1941 г. дэкан факультэта аграхіміі глебазнаўства. З 1945 г. па 1972 г. загадчык кафедры аграхіміі БСГА.
Сям’я
- дачка Рэгіна Робертаўна Вільдфлуш (? — 2013), кандыдат сельскагаспадарчых навук
- сын Ігар Робертавіч Вільдфлуш (нар. 1940), доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковая дзейнасць
Асноўныя працы па вывучэнні і распрацоўцы прыёмаў эфектыўнага выкарыстання ўгнаенняў. Даследаваў лакальны спосаб унясення асноўнага ўгнаення на дзярнова-падзолістых суглінкавых глебах БССР[1].
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961), “Знак Пашаны” (1949), медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1965). На адным з карпусоў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў яго гонар устаноўлена мемарыяльная дошка[2].
Бібліяграфія
- Дзеянне вапны і вапністамагнезіяльных сумесей на ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур. — Мн., 1933.
- Краткий справочник по известкованию кислых почв. — Мн., 1972. (разам з І. Гарбылёвай)
- Агрохимия: учебник / И. Р. Вильдфлуш [и др.]; под ред. И. Р. Вильдфлуша. — Минск : ИВЦ Минфина, 2013. — 704 с.
Узнагароды і памяць
Узнагароджаны ордэнам Леніна (1966), ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961) і «Знак Пашаны», медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1965). На адным з карпусоў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў яго гонар устаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
- Вильдфлуш Роберт Тенисович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 113. — 737 с.
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2018. Праверана 20 сакавіка 2019.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads