Роджэр Уільямс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Роджэр Уільямс
Remove ads

Роджэр Уільямс (англ.: Roger Williams; каля 1603—1683) — амерыканскі місіянер, пісьменнік.

Хуткія факты Роджэр Уільямс, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Сын англійскага краўца. Выпускнік Кембрыджскага ўніверсітэта. Роджэр Уільямс пацярпеў за свае погляды на рэлігію, ён быў высланы з Масачусетса ў сярэдзіне лютай зімы 1635 года. Папярэджаны па сакрэту губернатарам Джонам Уінтрапам, застаўся жывы толькі дзякуючы таму, што хаваўся сярод індзейцаў; у 1635 заснаваў новую калонію на Род-Айлендзе, якая вітала людзей любога веравызнання.

Прыхільнік раўнапраўя і дэмакратыі, ён на працягу ўсяго свайго жыцця быў сябрам індзейцаў. Роджэр Уільямс праяўляў спачуванне да працоўных людзей і да тых, хто мае погляды, адрозныя ад ягоных. Ён быў першым крытыкам імперыялізму, настойваючы на тым, што еўрапейскія манархі не мелі права дарыць зямельныя хартыі, паколькі амерыканская зямля належала індзейцам. Быў перакананы ў неабходнасці аддзялення царквы ад дзяржавы. Лічыў, што суды не павінны мець права караць людзей за рэлігійныя перакананні, і гэта пазіцыя падрывала строгія асновы тэакратыі ў Новай Англіі.

Знаходзіўся з візітам у Англіі пад час Грамадзянскай вайны, ён рызыкаваў жыццём, каб зімой арганізаваць пастаўкі драўніны беднякам Лондана пасля таго, як іх перасталі забяспечваць вугалем. Пісаў яркія прамовы ў абарону ідэі рэлігійнай цярпімасці не толькі для розных хрысціянскіх, але і для нехрысціянскіх сектаў. Міжкультурны вопыт жыцця сярод добразычлівых і гуманных індзейцаў, безумоўна, растлумачвае такі ягоны светапогляд.

Remove ads

Творчасць

Сярод шматлікіх кніг, аўтарам якіх з’яўляецца Роджэр Уільямс, — адзін з першых фразеалагічных слоўнікаў індзейскіх моў, «Ключ да моў Амерыкі» (1643). Кніга ўяўляе сабой пэўную спробу этнаграфічнага выдання, паколькі ў ёй прыведзена апісанне жыцця індзейцаў у той час, калі ён сам жыў сярод іх. Кожны раздзел прысвечаны адной тэме — напрыклад, тэме харчавання і прыёму ежы. Індзейскія словы і фразы, што маюць дачыненне да гэтай тэмы, чаргуюцца з тлумачэннямі, анекдотамі, а ў канцы кожнага раздзела чытачу прапануецца верш. Першы раздзел заканчваецца страфой:

Сыны прыроды могуць быць утаймаваныя,
Няіставыя, дзікія ці то яшчэ — гуманныя.
Калі вы, божыя сыны, іх хочаце пазнаць,
То не да твару вам адной гуманнасці жадаць.

У раздзеле, прысвечаным забавам і ўцехам, Роджэр Уільямс адзначае, што «гэта дзіўная праўда, калі чалавек звычайна знаходзіць больш свабодных забаваў і адпачынку сярод гэтых варвараў, чым сярод тысячаў тых, хто называе сябе хрысціянамі».

Remove ads

Зноскі

1. Swartz A. Open Library — 2007. Праверана 12 студзеня 2022.

2. https://www.tradingcarddb.com/Person.cfm/pid/110549/ Праверана 12 студзеня 2022.
3. CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 12 студзеня 2022.

4. WikiTree — 2005. — ed. size: 23699588 Праверана 12 студзеня 2022.

5. 1911 Encyclopædia Britannica/Williams, Roger // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. Праверана 4 сакавіка 2021.

6. NNDB — 2002. Праверана 12 студзеня 2022.

7. The First Amendment Encyclopedia

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads