Роза Іосіфаўна Ганчарова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Роза Іосіфаўна Ганчарова (нар. 10 сакавіка 1938, Орша, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі. Доктар біялагічных навук (1991). прафесар[2]. З’яўляецца членам бюро навуковага савета па радыебіялогіі РАН. Узнагароджана юбілейным медалём «У гонар 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
Remove ads
Біяграфія
У 1960 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт, атрымала размяркаванне на працу ў Інстытут біялогіі АН БССР. 3 1963 года у Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі.
У 1992 годзе была абрана на пасаду загадчыка створанай лабараторыі антымутагенезу (у 2005 годзе перайменавана ў лабараторыю генетычнай бяспекі) ДНУ «Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі».
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па праблемах антымутагенезу, генетычнай таксікалогіі (мутагены навакольнага асяроддзя), радыяцыйнай генетыкі (генетычныя наступствы Чарнобыльскай катастрофы).
Мае публікацыі ў часопісах з высокім індэксам цытавання.
Зноскі
- Лаборатория молекулярных основ стабильности генома(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads