Рой Шайдэр
амерыканскі акцёр (1932–2008) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рой Рычард Шайдэр (англ.: Roy Richard Scheider; 10 лістапада 1932, Орындж, Нью-Джэрсі — 10 лютага 2008, Літл- Рок, Арканзас) — амерыканскі акцёр. Двухразовы намінант на прэмію «Оскар».
Экранная кар’ера Шайдэра пачалася з ролі ў фільме жахаў «Праклён жывых мерцвякоў» (1964). Потым былі ролі ў фільмах «Папяровы леў» (1968) і «Стылет» (1969). Вядомасць да акцёра прыйшла ў 1971 годзе пасля ролі ў паліцэйскім баявіку «Французскі сувязны», а дзякуючы галоўнай ролі ў трылеры Стывена Спілберга «Сківіцы» акцёр увайшоў у лік вядучых «зорак» Галівуду.
Шайдэр пагадзіўся на ролю ў фільме «Марафонец», бо вельмі хацеў папрацаваць з Дасцінам Хофманам і Лоўрэнсам Аліўе. Прызнаваў сваім самым крыўдным кар’ерным промахам адмову ад ролі Майкла ў фільме «Паляўнічы на аленяў». За ролю дэтэктыва паліцыі Бадзі Русо ў фільме Уільяма Фрыдкіна «Французскі сувязны» Шайдэр быў намінаваны на прэмію «Оскар» у намінацыі «Найлепшы акцёр другога плана» (прэмія дасталася Бену Джонсану за фільм «Апошні кінасеанс»).
У другой палове 1970-х і ў 1980-я гады ў Роя Шайдэра былі прыкметныя ролі, у тым ліку ў фільмах буйных майстроў («Увесь гэты джаз», «Блакітны гром»), аднак да пачатку 1990-х яго кар’ера закацілася.
У 1990-я гады і надалей Рой Шайдэр часта здымаўся ў танных фільмах, а таксама на тэлебачанні (у прыватнасці, галоўная роля ў навукова-фантастычным тэлесерыяле «Падводная адысея» з 1993 па 1996 год).
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads