Росіца (возера)

возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia

Росіца (возера)map
Remove ads

Росіца — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 9 км на паўночны захад ад Верхнядзвінска ў басейне ракі Росіца. На паўночным і паўночна-заходнім беразе возера знаходзіцца вёска Росіца.

Хуткія факты Росіца, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера складае 0,4 км². Даўжыня 2,05 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 4,43 км. Плошча вадазбору 46,9 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з захаду на ўсход і мае серпападобную форму. Схілы катлавіны вышынёй 12—13 м. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны.

Возера слабапраточнае. Упадаюць 3 ручаі, выцякае ручай Бярозаўка ў раку Росіца.

Росіца адносіцца да вадаёмаў акунёва-платвічнай катэгорыі[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads