Руская праўда П. І. Песцеля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Руская праўда П. І. Песцеля», «Руская праўда, ці Запаветная дзяржаўная грамата вялікага народа расійскага, якая з’яўляецца запаветам для ўдасканалення Расіі і змяшчае верны наказ як для народа, так і для часовага вярхоўнага праўлення» — праграмны дакумент Паўднёвага таварыства дзекабрыстаў. Распрацавана П. І. Песцелем да 1824 г. Упершыню надрукавана ў 1906 г. П. Е. Шчогалевым. З запланаваных 10 частак было напісана 5:
- Частка 1. Аб зямельнай прасторы;
- Частка 2. Аб плямёнах, якія Расію насяляюць;
- Частка 3. Аб саслоўях, якія Расію насяляюць;
- Частка 4. Аб народзе ў палітычных адносінах;
- Частка 5. Аб народзе ў грамадзянскіх адносінах.
Remove ads
Прадугледжаныя пераўтварэнні
Дзяржаўны лад
- абвяшчэнне Расіі адзінай і непадзельнай рэспублікай. 4-ы раздзел так і завецца: «Расія ёсць Дзяржава Адзіная і Непадзельная»;
- Расія, паводле праекта, падзялялася на 10 абласцей, якія складалі 5 губерняў, якія не супадалі з межамі рассялення розных народаў. Акруга падзяляліся на паветы, а паветы на воласці;
- Заканадаўчая ўлада — аднапалатнаму парламенту — Народнаму вечу (500 чал.);
- Выканаўчая ўлада — Дзяржаўнай думе (5 чал.), якая выбіралася парламентам на 5 гадоў (кожны год па адным чалавеку);
- Вышэйшая кантрольная ўлада — Вярхоўнаму сабору (120 чал.) — пажыццёва выбіраліся самыя паважаныя людзі з усёй краіны;
- Распарадчую ўладу на месцах атрымлівалі абласныя, акруговыя, павятовыя і валасныя намесныя сходы;
Выканаўчая ўлада на месцах ажыццяўлялася адпаведным намесным кіраваннем.
Зямельнае пытанне
«Руская праўда» прадугледжвала: ліквідацыю прыгону; надзяленне сялян зямлёй пры частковым захаванні памешчыцкага землеўладання. Палова ворнай зямлі павінна выконваць сацыяльную функцыю прадухілення беднаты, для чаго яна павінна знаходзіцца ў супольнай уласнасці. Другую палову зямельнага фонду планавалася пакінуць ва ўласнасці абшарнікаў. Абшарніцкая зямля прызначалася для рэшты ў арэнду фермерам — «капіталістам земляробчага класа», якія павінны былі арганізаваць на ёй буйныя таварныя гаспадаркі з шырокім прыцягненнем наёмнай працы.
У цэлым размеркаванне зямлі паміж абшчынай і абшарнікамі па «Рускай праўдзе» прыкладна адпавядала прапорцыі, што склалася ў той час. Так, напярэдадні сялянскай рэформы 1861 г. па шасці тыповым прыгонніцкім губерням (Казанскай, Варонежскай, Саратаўскай, Пскоўскай, Наўгародскай і Сібірскай) у фактычным распараджэнні сялян знаходзілася 43,3 % агульнай плошчы зямельных угоддзяў[1]. Такім чынам, за абшарнікамі павінна была захавацца пераважная частка займанай імі зямлі. Сам Песцель думаў наступнае:
Яшчэ горш — аддаць зямлю сялянам. Тут гаворка ідзе <…> пра капітал і асвету, а сяляне не маюць ні таго, ні іншага.[2]
Правы грамадзян
- роўнасць усіх грамадзян перад законам;
- выбарчае права для ўсяго мужчынскага насельніцтва, якое дасягнула 20-гадовага ўзросту;
- гарантыя грамадзянскіх свабод: слова, друку, сходаў і інш.;
- недатыкальнасць асобы і жылля;
- новы суд, роўны для ўсіх.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads