Руслан Пятровіч Вашкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Руслан Пятровіч Вашкевіч (нар. 12 лютага 1966, г. Мінск) — беларускі мастак, жывапісец, скульптар, канцэптуальны мастак.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 12 лютага 1966 года ў Мінску. Скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, а ў 1992 годзе — Беларускую акадэмію мастацтваў. Вучыўся ў Г. Вашчанкі і У. Зінкевіча[1].
У мастацкіх выставах удзельнічае з 1985 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года. Жыве ў Мінску[1].
Творчасць
Працуе пераважна ў галіне жывапісу, скульптуры і канцэптуальнага мастацтва. Сярод асноўных жывапісных твораў — «Голы кароль», «Ева», «Крыжовы паход дзяцей», «Наглядальнік», «Гутаперчывы хлопчык», «Сам-насам», «Парад планет». Сярод скульптурных кампазіцый — «Шэта», «Лесвіца», «Блізняты», «Ігра ў чатыры рукі», «Second hand», «Люстэрка для скульптара»[1].
Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads