Ручнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ручнік
Remove ads

Ручнік — выраб з упітвальнай тканіны або паперы, звычайна ў выглядзе прамавугольніка; прызначаны для высушвання або выцірання прадметаў і цела чалавека шляхам убірання вадкасці з іх паверхні пры непасрэдным кантакце.

Thumb
Махровыя ручнікі

Для цела ў асноўным выкарыстоўваюцца тканевыя махровыя ручнікі, якія маюць у складзе пераважна баваўняныя валокны з-за іх вялікай упітвальнай здольнасці (якая даходзіць да 300 %[1]) .

Тканевыя ручнікі адносяцца да групы адзінкавых тэкстыльных вырабаў. Тэкстыльныя ручнікі часта маюць прышытую пятлю, з дапамогай якой іх можна павесіць на насценныя мэблевыя гаплікі для выкарыстання (раней рэкамендавалася прышываць пятлю на абодвух канцах, каб ручнік зношваўся больш раўнамерна). Акрамя гаплікаў, ручнікі таксама могуць размяшчацца ў перакінутым праз штангу стане, і дзякуючы такому разгарнутаму падвешванню, хутчэй высыхаюць. Тканевыя ручнікі могуць мець рознае аздабленне, напрыклад, карункі, вышыўку, аплікацыю і гэтак далей.

Аднаразовыя ручнікі могуць вырабляцца як у адзінкавым выглядзе, так і ў рулоне, як з паперы, так і з нятканага матэрыялу.

Remove ads

Зноскі

  1. «Один день» на производстве махровых полотенец - YouTube. www.youtube.com. Праверана 22 снежня 2020.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads