Рыгор Іванавіч Сінякоў
адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгор Іванавіч Сінякоў (6 мая 1903, вёска Латыгоўка Талачынскага раёна — 29 сакавіка 1969) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Гомельскай вобласці.
Remove ads
Біяграфія
Член КПСС з 1931 года. Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут (1939). З 1929 года на юрыдычнай рабоце ў Віцебскай і Гомельскай абласцях. З 1938 года сакратар Лоеўскага РК КП(б)Б. У партызанах са жніўня 1941 года: камісар, з ліпеня 1942 года — камандзір атрада, у ліпені — лістападзе 1943 года — камандзір Лоеўскай партызанскай брыгады «За Радзіму», адначасова ў жніўні 1941 — лістапдзе 1943 сакратар Лоеўскага РК КП(б)Б. З лістапада 1943 да 1945 сакратар Лоеўскага РК КП(б)Б, потым у органах юстыцыі ў Гомельскай вобласці.
Яго імем названа вуліца ў гарадскім пасёлку Лоеў.

Remove ads
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads