Рыгор Канстанцінавіч Пукст
беларускі кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгор Канстанцінавіч Пукст (27 лістапада 1900, Гомель — 11 лістапада 1960, Мінск) — беларускі кампазітар . Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1955).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Маскоўскую кансерваторыю, з 1929 года выкладаў у Омскім музычным тэхнікуме, у 1932 годзе пераехаў у БССР. Да Вялікай Айчыннай вайны выкладаў у Гомельскім музычным тэхнікуме, пасля (у 1944—1949 і 1959—1960 гадах[1]) — у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (Мінск). Адначасова з 1949 года хормайстар, мастацкі кіраўнік музычнага вяшчання Беларускага радыё[1].
Творчасць
Аўтар опер «Машэка» (1945), «Марынка» (1955), «Свіцязянка» (1960), 6 сімфоній, хораў, рамансаў. Аўтар вядомай сімфанічнай фантазіі «Перапёлачка», апрацовак народных песень[1]. Пісаў музыку да фільмаў і тэатральных спектакляў.
Сям’я
Сын Яўген стаў піяністам, унук Сяргей — кампазітарам, музыкантам і музычным журналістам.
Памяць
У горадзе Гомель, на доме дзе нарадзіўся Рыгор Канстанцінавіч Пукст, устаноўлена мемарыяльная дошка[2].
Зноскі
- Пукст Рыгор Канстанцінавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads