Рыгор Мацвеевіч Ціханаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыгор Мацвеевіч Ціханаў (10.4.1912 — 13.2.1944) — камандзір 3-га сабельного эскадрону 62-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай Чарнігаўскай кавалерыйскай дывізіі, сфарміраванай у снежні 1941 года ў горадзе Уфе, як 112-я Башкірская кавалерыйская дывізія, 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.

Хуткія факты Рыгор Мацвеевіч Ціханаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 10 красавіка 1912 года ў вёсцы Князева цяпер Рузаеўскага раёна Какчэтаўскай вобласці Казахстана ў сялянскай сям'і. Рускі. Член ВКП(б) з 1940 года. Скончыў 7 класаў. Працаваў машыністам паравоза на Паўднёва-Уральскай чыгунцы.

У Чырвонай Арміі ў 1934-1938 гадах і з 1940 года. Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939-1940 гадоў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў.

Камандзір 3-га сабельного эскадрону 62-га гвардзейскага кавалерыйскага палка гвардыі лейтэнант Рыгор Ціханаў 19 верасня 1943 года фарсіраваў раку Сноў, штурмам авалодаў паўночнай ускраінай вёскі Клачкова Чарнігаўскай вобласці Украіны, знішчыў да сарака салдатаў.

21 верасня афіцэр-кавалерыст, з даручаным яму эскадронам, уварваўся ў саўгас «1 Мая», дзе было знішчана і паранена да сотні гітлераўскіх салдатаў і афіцэраў. Блізу вёскі Івашоўка 3-й эскадрон лейтэнанта Ціханава быў атакаваны шасцю варожымі танкамі «Тыгр» і пяхотай. Гвардзейцы-кавалерысты адбілі атаку праціўніка.

28 верасня 1943 года гвардыі лейтэнант Рыгор Ціханаў вызначыўся ў раёне вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Яго эскадрон пад агнём праціўніка на падручных сродках пераправіўся праз раку Дняпро, захапіў плацдарм, затым уварваўся ў Ніўкі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі лейтэнанту Ціханаву Рыгору Мацвеевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].

Менш чым праз месяц пасля прысваення звання Героя, 13 лютага 1944 г., загінуў у адным з баёў. Пахаваны ў беларускім горадзе Мазыр.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Чырвонай Зоркі.

На кургане Славы Мазыра, у памяць пра Героя, ўстаноўлена мемарыяльная пліта. Імя Г. М. Ціханава высечана залатымі літарамі на мемарыяльных дошках разам з імёнамі ўсіх 78-і Герояў Савецкага Саюза 112-й Башкірскай кавалерыйскай дывізіі, устаноўленых у Нацыянальным музеі Рэспублікі Башкартастан і ў Музеі 112-й Башкірскай кавалерыйскай дывізіі.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads