Рыгор Паўлавіч Сушчэня

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыгор Паўлавіч Сушчэня (10 красавіка 1918, в. Рэдкавічы, Любанскі раён, Мінская вобласць — 27 лістапада 1989) — удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, работнік сельскай гаспадаркі (кіраўнік трактарнай брыгады), Герой Сацыялістычнай Працы (1951),

Хуткія факты Рыгор Паўлавіч Сушчэня, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю. Працоўную дзейнасць пачаў у мясцовым калгасе «Зара камуны», затым працаваў на Любанскай машынна-трактарнай станцыі (МТС). У кароткі тэрмін навучыўся асноўным відам палявых работ, стаў адным з лепшых механізатараў.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны застаўся на акупіраванай тэрыторыі і актыўна ўключыўся ў барацьбу з захопнікамі. У складзе мясцовай групы супраціўлення збіраў зброю, ладзіў дыверсіі па зрыве паставак сельскагаспадарчай прадукцыі для нямецкай арміі і канфіскацыі маёмасці ў насельніцтва. У канцы чэрвеня 1942 года падпольшчыкі ўліліся ў партызанскі атрад імя А. Труцікава, які ў снежні таго ж года ўвайшоў у склад партызанскай брыгады імя В. У. Куйбышава.

Пасля вызвалення раёна ўзначаліў трактарную брыгаду Любанскай МТС, зонай абслугоўвання якой сталі палі калгаса «Чырвоная змена».

Пасля скасавання МТС у 1958 годзе працаваў брыгадзірам трактарнай брыгады ў родным калгасе «Чырвоная змена», а з 1962 года быў звеннявым механізаванага бульбаводчага звяна. Па стане здароўя ў 1966 годзе быў пераведзены на пасаду загадчыка майстэрні калгаснага трактарнага парку. У 1968 годз выйшаў на адпачынак.

Remove ads

Узнагароды

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 ліпеня 1951 года за атрыманне ў 1950 г. высокіх ураджаяў каранёў кок-сагызу Рыгору Паўлавічу Сушчэні было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ-й ступені, медалямі.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads