Рыгор Якаўлевіч Белацаркоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыгор Якаўлевіч Белацаркоўскі (нар. 28 ліпеня 1945(1945-07-28), Барнаул) — беларускі акцёр. Народны артыст Рэспублікі Беларусь (2014)[1].

Хуткія факты Рыгор Якаўлевіч Белацаркоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1948 годзе з бацькамі пераехаў у Мінск.

Пасля сканчэння сярэдняй школы паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (курс Д. Арлова).

З 1965 года працаваў у Брэсцкім абласным драматычным тэатры, сыграў шмат роляў. Сярод іх вылучаюцца: Корбут («Усяго адно жыццё» А. Маўзона), Траўбэ («Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча), Тата («Зацюканы апостал» А. Макаёнка), Гарлахвацкі («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Андрэй Буслай («Парог» А. Дударава), Незнаёмы («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Арыстарх Кузьміч («Энергічныя людзі» В. Шукшына), Ануфрый («Дні нашага жыцця» Л. Андрэева), Цыганоў («Варвары» М. Горкага), Крэон («Антыгона» Ж. Ануя), Колабаў («Беражыце белую птушку» М. Мірашнічэнкі, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі, 1972).

Remove ads

Узнагароды

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads