Рым (правінцыя)
правінцыя ў рэгіёне Лацыа, Італія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рым (італ.: Provincia di Roma) — колішняя правінцыя ў Італіі, у вобласці Лацыа. Большую частку правінцыі складала Рымская агламерацыя, хоць асобныя яе часткі, асабліва на поўначы, захопліваюць сельскагаспадарчыя землі.
Насельніцтва правінцыі на май 2009 года складала 4 148 913 чалавек. Правінцыя падзялялася на 121 камуну.
Паводле Латэранскіх пагадненняў 1929 года на тэрыторыі правінцыі была створана дзяржава Ватыкан.
У 2015 годзе замест правінцыі была ўтворана новая тэрытарыяльная адзінка метрапольны горад Рым-сталіца.
Remove ads
Геаграфія
Правінцыя межавала з поўначы з правінцыямі Вітэрба і Рыеці, на ўсходзе — з вобласцю Абруца (правінцыя Аквіла) і правінцыяй Фразінонэ, на поўдні — з правінцыяй Лаціна, на захадзе з Тырэнскім морам. Правінцыя займала прыблізна траціну тэрыторыі Лацыа.
Палітыка
Правінцыя кіравалася правінцыйным саветам Рыма, які складаўся з 45 членаў. Прэзідэнт правінцыі Рыма выбіраўся народам з 1993 года раз на 5 гадоў і дапамагаў органам выканаўчай улады, правінцыйнай выканаўчай улады.
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- Getty Research Institute Getty Thesaurus of Geographic Names — LA: Getty Research Institute, 1997. Праверана 27 снежня 2021.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads