Рынак Траяна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рынак Траянаmap
Remove ads

Рынак Траяна — руіны гандлёвых будынкаў на форуме Траяна ў Рыме.

Хуткія факты Рынак Траяна, Краіна ...

Пяціпавярховы гандлёвы комплекс быў пабудаваны ў 100—112 гадах Апаладорам Дамаскім у выглядзе тэрас на схіле ўзгорка. У ім знаходзіліся каля 150 крам, карчмы, закусачныя, а таксама пункты бясплатнай раздачы прадуктаў насельніцтву. Кожная крама мела выхад (vitrina) на вуліцу. У крамах прадаваліся спецыі, садавіна, віно, аліўкавы алей, рыба, шоўк і іншыя тавары з Усходу. Пасярод рынка размяшчалася Via Biberatica — вуліца, названая так ад вялікай колькасці харчэўняў на ёй.

Рынак Траяна цікавы сваёй архітэктурнай канструкцыяй з ужываннем бетону і цэглы: аснову сцяны складала сумесь з бетону з камянямі, што дазволіла павялічыць вышыню збудавання да пяці паверхаў; сцены былі абліцаваны цэглай. Рынак быў аддзелены ад рымскага форума супрацьпажарнай сцяной.

У Сярэднявеччы комплекс быў дабудаваны асобнымі збудаваннямі, напрыклад Torre delle Milizie (1200 год), і жылымі будынкамі, якія былі знесены ў 1924 годзе. Інтэнсіўныя раскопкі рынка вяліся ў 1930-33 гадах.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads