Рыяна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыяна
Remove ads

Рыяна (англ.: Rihanna; сапраўднае імя Робін Рыяна Фэнці англ.: Robyn Rihanna Fenty, 20 лютага 1988, Барбадас) — барбадаская R&B спявачка і актрыса.

Хуткія факты Рыяна, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Дзяцінсктва і юнацтва

Нарадзілася 20 лютага 1988 года ў Барбадасе.

У 16 гадоў пераехала ў Злучаныя Штаты Амерыкі, каб пачаць кар’еру спявачкі пад кіраўніцтвам прадзюсара Эвана Роджэрса. Затым яна падпісала кантракт з Def Jam Recordings пасля праслухоўвання перад Jay-Z, кіраўніком лэйбла ў той час[3].

Творчасць

У 2005 годзе Рыяна выпусціла сваю дэбютную работу Music of the Sun, якая ўвайшла ў дзесятку лепшых альбомаў Billboard 200, а сінгл «Pon De Replay» меў поспех у чарце Billboard Hot 100. Менш чым праз год, спявачка выпусціла другі студыйны альбом A Girl Like Me (2006), які дасягнуў свайго максімуму ў лепшай пяцёрцы альбомнага чарта Billboard, гэтак жа кампазіцыя «SOS» стала першым сінглам Рыяны, якія лідыравалі ў чарце Hot 100. Трэці студыйны альбом Good Girl Gone Bad (2007) уключаў у сябе чатыры хіт-сінгла «Umbrella», «Take a Bow», «Disturbia», "Don’t Stop the Music "і атрымаў 9 намінацый на Грэмі, выйграўшы ў катэгорыі Лепшае сумеснае выкананне (вакал/рэп) за песню «Umbrella» пры ўдзеле рэпера Jay-Z. Ейны чацвёрты студыйны альбом Rated R быў выпушчаны ў лістападзе 2009 года, пяты Loud у 2010 годзе, і шосты Talk That Talk у 2011 годзе.

Remove ads

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

  • Music of the Sun (2005)
  • A Girl Like Me (2006)
  • Good Girl Gone Bad (2007)
  • Rated R (2009)
  • Loud (2010)
  • Talk That Talk (2011)
  • Unapologetic (2012)
  • Anti (2016)

Камерцыйная дзейнасць

У 2019 годзе Forbes назваў Рыяну самай багатай жанчынай у свеце музыкі. Яе капітал, па версіі выдання, у суме дасягнуў $ 600 млн. Большую частку капіталу Рыяне прынесла не музыка, а яе супрацоўніцтва з французскім вытворцам прадметаў раскошы LVMH. Рыяна, у сваю чаргу разам з LVMH з’яўляецца саўладальнікам касметычнага брэнда Fenty Beauty, які быў запушчаны ў верасні 2017 года[4][5].

Зноскі

  1. Cunningham J. M. Rihanna // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Rihanna // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q61356138'></a>
  3. Reid, Shaheem; Paco, Matt. «Jay-Z’s Picks: Teairra Mari, Rihanna and Ne-Yo» Архівавана 5 кастрычніка 2013.. MTV News.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads