Рэгата (карная аперацыя)
Карная аперацыя нямецкіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аперацыя «Рэгата» (ням.: Unternehmen Regatta) — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск супраць партызанскай брыгады «Звязда», 2 атрадаў партызанскай брыгады «Чэкіст» і мясцовага насельніцтва ў Горацкім і Дрыбінскім раёнах 4—7.10.1942.
Remove ads
Ход аперацыі
Аперацыя праводзілася 36-м ахоўным палком, сіламі старэйшага начальніка СС і паліцыі Расія — «Цэнтр», у тым ліку батальёнам 14-га паліцэйскага палка, мінамётнымі, танкавымі ротамі, ротай сувязі, паліцэйскім батальёнам «Поўнач», асобым батальёнам СС «Дырлевангера», спецыяльнымі сапёрнымі падраздзяленнямі. Карнікі блакіравалі ўсе лясныя масівы і населеныя пункты на захад ад Дрыбіна і на паўночны захад ад Горак. Партызанам і частцы мясцовых жыхароў удалося вырвацца з блакады.
Карнікі загубілі шмат цывільных жыхароў разрабавалі і спалілі вёскі, забралі жывёлу. У вёсках Добрая, Машкова, Ракотка былі пакінуты паліцэйскія падраздзяленні.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads