Рэгламент Еўрапейскага Саюза аб штучным інтэлекце
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэгламент аб штучным інтэлекце (таксама Закон аб штучным інтэлекце або Закон аб ШІ) — нарматыўны акт Еўрапейскага Саюза аб штучным інтэлекце. Прыняты Еўрапейскім парламентам 13 сакавіка 2024 года[15][16]. Прапанаваны Еўрапейскай камісіяй 21 красавіка 2021 года[17]. Накіраваны на стварэнне агульнай нарматыўна-прававой базы для выкарыстанне штучнага інтэлекту[18].
Сфера дзеяння дакумента ахоплівае ўсе галіны (акрамя ваеннай) і ўсе віды штучнага інтэлекту. Будучы нарматыўным актам у дачыненні да прадукцыі, ён рэгулюе дзейнасць пастаўшчыкоў сістэм штучнага інтэлекту і арганізацый, якія выкарыстоўваюць іх у прафесійнай дзейнасці.
Закон накіраваны на класіфікацыю і рэгуляванне праграм, якія выкарыстоўваюць штучны інтэлект, у залежнасці ад рызыкі нанесці шкоду карыстальніку. Зыходзячы з прапанаванай класіфікацыі прадукты ШІ можна падзяліць на тры катэгорыі[19]:
- забароненыя сістэмы;
- сістэмы з высокай ступенню рызыкі;
- астатнія сістэмы штучнага інтэлекту.
Да забароненых сістэм адносяцца тыя, якія выкарыстоўваюць штучны інтэлект для сублімінальнага маніпулявання або выкарыстання ўразлівых месцаў людзей, што можа прывесці да фізічнай або псіхалагічнай шкоды, невыбіральнае выкарыстанне дыстанцыйнай біяметрычнай ідэнтыфікацыі ў рэальным часе ў грамадскіх месцах для забеспячэння правапарадку або выкарыстанне ўладамі «сацыяльных балаў», атрыманых з ШІ, для несправядлівага ўшчамлення правоў пэўных асоб або груп[20]. Закон цалкам забараняе апошнія, а для першых трох прапануецца рэжым дазволу ў кантэксце правапрымянення[21].
Згодна з законам, сістэмы з высокай ступенню рызыкі — гэта сістэмы, якія ўяўляюць значную пагрозу здароўю, бяспекі або асноўных правоў чалавека. Яны патрабуюць абавязковай ацэнкі адпаведнасці, якая праводзіцца пастаўшчыком, перад выпускам на рынак. Асабліва важныя праграмы, напрыклад, для медыцынскіх прылад, патрабуюць, каб ацэнка пастаўшчыка ў адпаведнасці з патрабаваннямі закона аб штучным інтэлекце разглядалася натыфікаваным органам, які праводзіць ацэнку ў адпаведнасці з існуючымі нормамі ЕС, напрыклад, Палажэннем аб медыцынскіх прыладах[21].
Сістэмы штучнага інтэлекту, якія не адносяцца да вышэйпералічаных катэгорый, не падлягаюць ніякаму рэгуляванню, пры гэтым дзяржавы-члены ў значнай ступені пазбаўленыя магчымасці далейшага іх рэгулявання з дапамогай максімальнай гарманізацыі. Існуючыя нацыянальныя законы, якія тычацца распрацоўкі або выкарыстання такіх сістэм, не прымяняюцца. Аднак прадугледжваецца стварэнне, хоць і са спазненнем, добраахвотнага кодэкса паводзін для такіх сістэм[19].
Закон таксама прапануе стварыць Еўрапейскі савет па штучным інтэлекце, які будзе садзейнічаць нацыянальнаму супрацоўніцтву і забяспечваць выкананне правілаў[22].
У перспектыве Закон аб штучным інтэлекце можа стаць глабальным стандартам[23]. Ён ужо ўплывае на заканадаўства краін за межамі Еўропы: у верасні 2021 года Кангрэс Бразіліі прыняў законапраект, які стварае прававую базу для штучнага інтэлекту[24]. 6 снежня 2022 года Еўрапейскі савет прыняў свой агульны падыход да закона аб штучным інтэлекце[25].
Remove ads
Гл. таксама
Заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads