Рэгіянальныя выбары ў Тыграі (2020)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

9 верасня 2020 года ў эфіопскім рэгіёне Тыграй прайшлі парламенцкія выбары, па выніках якіх перамогу атрымаў Народны фронт вызвалення Тыграя з 98,2% галасоў і 100% з 152 месцаў[1]. Цэнтральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі выбары былі прызнаны незаконнымі, паколькі яны адклалі іх з-за пандэміі COVID-19[2]. Спрэчка вакол гэтага стала падставай да пачатку ўзброенага канфлікту паміж Тыграем і федэральнымі ўладамі.

Remove ads

Правядзенне

Паводле паведамлення France 24, асноўным электаратам сталі ветэраны грамадзянскай вайны і студэнты ўніверсітэтаў. 600 кандыдатаў ад пяці партый змагаліся за 152 месцы ў заканадаўчым сходзе. Размеркаванне астатніх 38 месцаў было вызначана ўдзельнікамі пазней. Кампанія ўключала тэледэбаты паміж лідарамі розных партый. Апазіцыйныя партыі заявілі, што, хоць у іх быў добры доступ да рэгіянальных СМІ, яны таксама сутыкаліся з некаторымі пагрозамі і запалохваннямі[3][4]. У той жа час «Арэна Тыграя» байкатавала выбары на падставе «палітычных правакацый з боку НФВТ», пандэміі COVID-19 і таго, што яна лічыла правядзенне выбараў незаконнымі. Дэмакратычная партыя Тыграя таксама адмовілася ад якога-небудзь удзелу[5].

Remove ads

Вынікі

Больш інфармацыі Партыя, Галасоў ...

У верасні 2020 года Тыграйскі рэгіянальны савет вылучыў 16 месцаў чатыром апазіцыйным партыям[7].

Больш інфармацыі Партыя, Месцаў ...
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads