Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН 68/262
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН A/RES/68/262 прынятая 27 сакавіка 2014 года праз адкрытае галасаванне на 80-м пленарным пасяджэнні 68-й сесіі генеральнай асамблеі ААН. 68-я сесія ГА ААН была скліканая адмыслова для разгляду пытання пра анексію Расіяй часткі тэрыторыі Украіны (Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад Севастопаль).
Дакумент пад назвай «Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны» быў прыняты, як рэакцыя ААН на анексію Расіяй часткі тэрыторыі Украіны (Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад Севастопаль). Рэзалюцыя пацвердзіла абавязацельствы ГА ААН датычна тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах і падкрэсліла несапраўднасць крымскага рэферэндуму (2014).
За дакумент прагаласавалі 100 дзяржаў-членаў ААН. 11 краін прагаласавалі супраць гэтай рэзалюцыі. Прадстаўнікі 58 дзяржаў-членаў ААН устрымаліся, а 24 дзяржавы не бралі ўдзелу ў галасаванні з-за адсутнасці іх прадстаўнікоў на 68-й сесіі ГА ААН.
Рэзалюцыю ініцыявалі 6 краін: Канада, Коста-Рыка, Германія, Літва, Польшча і Украіна[1]. Прыняццю рэзалюцыі папярэднічалі беспаспяховыя спробы Рады бяспекі ААН (сем сесій) знайсці рашэнне па пытанні крымскага крызісу. Вынікам гэтых намаганняў стала толькі вета з боку Расіі[2].
Remove ads
Зноскі
- UN General Assembly adopts resolution affirming Ukraine's territorial integrity . Xinhua (28 сакавіка 2014). Праверана 30 March 2014. (en)
- Backing Ukraine’s territorial integrity, UN Assembly declares Crimea referendum invalid . UN (27 сакавіка 2014). Праверана 30 March 2014. (en)
Спасылкі
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads