Рэйчэл Платэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэйчэл Эшлі Платэн (англ.: Rachel Ashley Platten; 20 мая 1981) — амерыканская спявачка і аўтар песень.
У перыяд з 2003 па 2014 гады Рэйчэл выпусціла некалькі незалежных альбомаў і сінглаў, а ў пачатку 2015 года падпісала кантракт з Columbia Records.
Платэн праславілася з выхадам сінгла «Fight Song», які дасягнуў шостага месца ў галоўным амерыканскім чарце Billboard Hot 100, ўзначаліў UK Chart і дасягнуў дзясяткі лепшых у некалькіх хіт-парадах па ўсім свеце. Акрамя таго, спявачка атрымала прэмію «Эмі» за жывое выкананне гэтай песні на шоў «Good Morning America». Дэбютны альбом Рэйчэл пад лэйблам Columbia Records атрымаў назву «Wildfire» і быў выпушчаны ў 2015 годзе. Дыск стаў паспяховым: дабраўся да пятга радка Billboard 200 і атрымаў залаты статус у ЗША. Другі сінгл з альбома, песня «Stand By You», таксама паказаў добрыя вынікі.
18 жніўня 2017 года адбылася прэм’ера лід-сінгла «Broken Glass» з чацвёртага альбома спявачкі «Waves», што выйшаў у свет 27 кастрычніка.
Remove ads
Біяграфія

Рэйчэл нарадзілася ў Нью-Ёрку, але вырасла ў Ньютане, штат Масачусетс, дзе хадзіла ў школу Mason-Rice. З пяці гадоў Платэн вучылася гульні на піяніна, а ў сярэдняй школе ўзяла ў рукі гітару. Падчас вучобы ў інстытуце ў рамках праграмы абмену студэнтамі будучая спявачка адправілася ў Трынідад і Табага. Па словах Рэйчал, менавіта тады яна канчаткова зразумела, што хоча займацца музыкай.[1] Пасля заканчэння вучобы яна пераехала ў прыгарад Нью-Ёрка, дзе выступала ў клубах і барах, а таксама ўдзельнічала ў дабрачынных канцэртах.
Свій першы альбом, «Trust in Me», спявачка выпусціла ў 2003 годзе.[2] Поспеху пласцінка не мела. Другі альбом, «Be Here», які выйшаў у 2011 годзе, стаў больш паспяховым.[3] Песня «1,000 Ships» нават стала сінглам і грала на амерыканскіх радыёстанцыях.[4] Іншыя песні з дыска выкарыстоўваліся як саўндтрэкі да розных серыялаў, а таксама гралі на некаторых спартыўных мерапрыемствах.
Сапраўдны поспех прыйшоў да Рэйчэл пасля выхаду сінгла «Fight Song», які дасягнуў шостага месца ў галоўным амерыканскім чарце Billboard Hot 100, ўзначаліў UK Chart і дасягнуў дзясяткі лепшых у некалькіх хіт-парадах па ўсім свеце. Акрамя таго, спявачка атрымала прэмію «Эмі» за жывое выкананне гэтай песні на шоў «Good Morning America». Таксама Платэн падпісала кантракт з лэйблам «Columbia Records», пад якім выпусціла трэці альбом — «Wildfire». Дыск стаў паспяховым: дабраўся да пятга радка Billboard 200 і атрымаў залаты статус у ЗША. Другі сінгл з альбома, песня «Stand By You», таксама паказаў добрыя вынікі.[5]
У маі 2017 года Рэйчэл паведаміла, што рыхтуе новы альбом. У чэрвені спявачка атрымала высокую ўзнагароду ад Gracie Awards за «Пазітыўны ўплыў на грамадства з дапамогай музыкі». 18 жніўня адбылася прэм’ера лід-сінгла «Broken Glass» з будучага альбома спявачкі[6], які атрымаў назву «Waves» і выйшаў у свет 27 кастрычніка[7]. Перад прэм’ерай альбома таксама былі прэзентаваныя два прома-сінглы: «Perfect for You»[8] і «Collide»[9].
У 2019 годзе Рэйчэл нарадзіла дачку ад свайго мужа Кевіна Лазана, за якога яна выйшла ў 2010 годзе. Дзяўчынку назвалі Вайлет Скай. Падчас цяжарнасці спявачка выпусціла сінгл «You Belong».
У верасні 2020 года Платэн вярнулася на сцэну з сінглам «Soldiers».
Remove ads
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
Міні-альбомы
Сінглы
Remove ads
Узнагароды і намінацыі
Зноскі
- Rachel Platten Talks "Fight Song," Making A Difference And Her Long Road To The Top: Idolator Interview(недаступная спасылка). Idolator (20 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2021. Праверана June 22, 2015.
- Trust In Me(недаступная спасылка). MTV. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2015. Праверана July 30, 2012.
- William Ruhlmann. Be Here – Rachel Platten | Songs, Reviews, Credits, Awards. AllMusic (26 красавіка 2011). Праверана July 29, 2015.
- Bradley, Stephen. Concert review: Rachel Platten. The Washington Times (13 верасня 2011). Праверана February 29, 2012.
- Rachel Platten Premieres New Single "Stand By You": Listen Now!. directlyrics.com.
- Wass, Mike (August 14, 2017). Rachel Platten Announces New Single 'Broken Glass'. Idolator. Праверана September 5, 2017.
{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - Rachel Platten confirms title, release date for new album. Hamada Mania Music Blog [амерыканская англійская]. 2017-10-04. Архівавана з арыгінала 5 кастрычніка 2017. Праверана 2017-10-04.
{{cite news}}: Пададзена больш чым адно значэнне|accessdate=і|access-date=specified (даведка) - Nied, Mike. Rachel Platten Makes Waves With Her Slick New Track 'Perfect For You'(недаступная спасылка). Idolator (6 кастрычніка 2017). Праверана October 24, 2017.
- Tracy, Brianne. Rachel Platten’s New Song 'Collide' Is an Ode to How Her Husband Makes Her ‘Feel Perfect’ in Her Skin. People (20 кастрычніка 2017). Праверана October 24, 2017.
- Upcoming Releases. 'Hits Daily Double'. HITS Digital Ventures. Архівавана з першакрыніцы December 14, 2015.
- American certifications – Platten, Rachel. Recording Industry Association of America. Праверана July 7, 2015.
- Ryan, Gavin. ARIA Singles: Lost Frequencies Is Number One For Second Week. Noise11 (1 жніўня 2015). Праверана August 1, 2015.
- Gold/Platinum. Music Canada (21 кастрычніка 2015). Праверана 24 лістапада 2015.
- American certifications – Platten, Rachel. Recording Industry Association of America.
- Ryan, Gavin. ARIA Singles: Flume 'Never Be Like You' Is No 1. Noise11 (13 лютага 2016). Праверана February 13, 2016.
- Gold/Platinum. Music Canada.
- 2015 Teen Choice Award Winners – Full List. Variety. Penske Media Corporation (16 жніўня 2015). Праверана August 17, 2015.
- Music Awards 2016(недаступная спасылка). Radio Disney. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 17 ліпеня 2016.
- Awards Finalists 2016: Billboard Music Awards Nominations. Billboard. Праверана 17 ліпеня 2016.
- THE NATIONAL ACADEMY OF TELEVISION ARTS & SCIENCES ANNOUNCES The 43rd ANNUAL DAYTIME EMMY® AWARD NOMINATIONS (PDF)(недаступная спасылка). Cdn.emmyonline.org. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2016. Праверана 17 ліпеня 2016.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
