Рэната Біролі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рэната Біролі (італ.: Renato Birolli; 10 снежня 1905, Верона — 3 мая 1959, Мілан) — італьянскі мастак. Адзін са стваральнікаў новага фронту мастацтваў.

Хуткія факты Рэната Біролі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Жыццё і творчасць

Рэната Біролі нарадзіўся ў сям’і завадскога рабочага. У 1924 годзе ён прыехаў у Мілан і там, сумесна з мастакамі Рэната Гутуза, Джакома Манцу і Аліджы Сасу, стварыў авангардысцкую групу. Мастак пачаў свой творчы шлях як экспрэсіяніст, з таксама выразна выяўленым уплывам на яго творчасць жывапісу Ван Гога і Джэймса Энсара. У 1936 годзе Біролі наведаў Парыж, дзе захапляўся фавізмам. У 1937 годзе ён уступіў у мастацкі рух «Карэнтэ», пісаў артыкулы для мастацкіх часопісаў гэтага кірунку.

Палітычныя і творчыя погляды мастака ішлі ўразрэз з пазіцыяй фашысцкага рэжыму, які кіраваў Італіяй. Р. Біролі арыштоўвалі ўлады і некаторы час знаходзіўся ў зняволенні. З прычыны гэтага пасля вызвалення мастак збліжаецца з камуністамі і ўдзельнічае ў Руху Супраціву.

У 1947 годзе Біролі зноў прыязджае ў Парыж, знаёміцца з творчасцю Маціса, Пікасо і, пад іх уплывам, становіцца паслядоўнікам посткубізму ў жывапісе. Пазней мастак распрацаваў свой уласны творчы стыль, нейкую лірычную форму абстракцыянізму. У тым жа 1947 годзе Рэната Біролі ўдзельнічае ў руху Новы фронт за мастацтва («Fronte Nuovo delle Arti»). У 1952 годзе, пасля расколу «Фронту», Біролі, сумесна з некалькімі мастакамі, стварае «Gruppo degli Otto».

Пачынаючы з 1948 года Рэната Біролі — шматразовы ўдзельнік венецыянскіх біенале.

Remove ads

Зноскі

1. Renato Birolli

2. Braun E. Renato Birolli // Birolli, Renato // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T009000

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119422638 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #119422638 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads