Рэпаблікан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэпаблікан
Remove ads

Рэпаблікан (англ.: Republican River) — рака на поўдні штата Небраска і на поўначы штата Канзас, ЗША. Разам са Смокі-Хіл з’яўляецца адным з двух прытокаў ракі Канзас, якая нясе свае воды ў раку Місуры.

Хуткія факты Рэпаблікан, Характарыстыка ...

Каля 729 км у даўжыню. Бярэ пачатак ад зліцця рэк Норт-Форк і Арыкары на поўнач ад вёскі Хайглер, акруга Данды штата Небраска. Зліваецца з ракой Саўт-Форк на паўднёвы ўсход ад горада Бенкельман. Цячэ пераважна ва ўсходнім і паўднёва-ўсходнім напрамках. Зліваецца з ракой Смокі-Хіл паблізу горада Джанкшэн-Сіці, у акрузе Гіры штата Канзас, фармуючы раку Канзас. На берагах ракі размешчаны такія населеныя пункты як: Мак-Кук, Клей-Сентэр, Канкордыя і Джанкшэн-Сіці.

Рака атрымала назву (літаральна — «Рэспубліканская рака») ад індзейскага племя Паўні, якое белыя пасяленцы называлі «рэспубліканцамі». Размеркаванне вады ракі рэгулюецца пагадненнем паміж штатамі Небраска, Канзас і Каларада. Буйныя паводкі здараліся ў 1902 і 1935 гадах.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads