Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека — падраздзяленне БДУ. Створана з мэтай даследавання, распрацоўкі і ўкараненне псіхафізіялагічных тэхналогій, а таксама распрацоўка адаптыўных малатанажных хімічных тэхналогій.

Хуткія факты Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека, Тып ...
Remove ads

Гісторыя

11 ліпеня 1994 года быў створаны Цэнтр заказнога абсталявання і тэхналогій НДІ прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі. Мэтай стварэння цэнтра было своечасовае і якаснае выкананне дзяржаўных заказаў і іх эфектыўнае прымяненне ў галіне аховы здароўя, экалогіі і перапрацоўкі другасных рэсурсаў. 3 мая 2000 года цэнтр быў ператвораны ў навукова-метадычную ўстанову БДУ «Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека». Мэтай дзейнасці РЦПЧ БДУ з’яўляецца даследаванне, распрацоўка і ўкараненне псіхафізіялагічных тэхналогій, накіраваных на фарміраванне кадравага патэнцыялу рэспублікі, а таксама распрацоўка адаптыўных малатанажных хімічных тэхналогій, якія забяспечваюць вытворчасць імпартазамяшчальных злучэнняў для павышэння рэнтабельнасці вытворчай сферы Рэспублікі Беларусь[1].

Агульная колькасць супрацоўнікоў — 43, з іх навуковых супрацоўнікаў — 12, дактароў навук — 1, кандыдатаў навук — 5.

Remove ads

Падраздзяленні

  • Лабараторыя псіхафізіялогіі і прафесіяграфіі;
  • Лабараторыя вучэбных і інфармацыйных тэхналогій;
  • Лабараторыя хімічнага сінтэзу, аналізу і тэхналагічнага мадэлявання;
  • Эксперыментальна-вытворчая лабараторыя;
  • Аддзел інфармацыйнага забеспячэння і маркетынгу;
  • Аддзел сістэм бяспекі.

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці

  • Псіхафізіялогія і псіхалогія экстрэмальных відаў дзейнасці.
  • Стварэнне метадалогіі, метадычных і інфармацыйна-інструментальных сродкаў псіхалагічнай і псіхафізіялагічнай дыягностыкі ўзроўню прафесійнай надзейнасці кадраў.
  • Распрацоўка новых метадалагічных прынцыпаў і апаратна-праграмных сродкаў трэнінгу прафесійна важных якасцяў для экстрэмальных і сацыяльна-значных прафесій.
  • Распрацоўка адаптыўных біямеханічных стымулятараў і даследаванне іх выніковасці ў рэабілітацыйнай медыцыне і спорце вышэйшых дасягненняў.
  • Распрацоўка імпартазамяшчальных тэхналогій тонкага арганічнага сінтэзу і аптымізацыя вытворчасці хімічных злучэнняў для сельскагаспадарчых мэтаў.
  • Даследаванне функцыянальнасці і адаптацыя эксперыментальнага малатанажнагя абсталявання для вытворчасці паверхне-актыўных рэчываў, сродкаў пажаратушэння, у тым ліку цвёрдацельных картрыджаў, і іншых заказных рэактываў.

Кіраўніцтва

  • Дырэктар — Сагайдак Дзмітрый Ільіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук;
  • Намеснік дырэктара па навуковай рабоце — Сахарук Сяргей Адамовіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук;
  • Намеснік дырэктара па эканоміцы, галоўны бухгалтар — Халанская Алена Уладзіміраўна;
  • Галоўны інжынер — Яшчук Уладзімір Васіл'евіч;
  • Загадчык лабараторыі псіхафізіялогіі і прафесіяграфіі — Сагайдак Святлана Станіславаўна, кандыдат псіхалагічных навук;
  • Загадчык лабараторыі навучальных і інфармацыйных тэхналогій — Бандаровіч Павел Сяргеевіч;
  • Загадчык лабараторыі хімічнага сінтэзу, аналізу і тэхналагічнага мадэлявання — Сарокіна Таццяна Анатол'еўна;
  • Загадчык эксперыментальна-вытворчай лабараторыі — Нікольскі Эдуард Аляксандравіч[2].
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads