Мінскі абласны клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мінскі абласны клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава — шпіталь у аграгарадку Лясны Мінскага раёна.
Remove ads
Гісторыя
Шпіталь для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны заснаваны ў вёсцы Бараўляны ў 1946 годзе на базе ваеннага шпіталя, у 1972 годзе пабудаваны новы архітэктурны комплекс (арх. М. Гулько, У. Крывашэеў)
Архітэктура

У аснову аб’ёмна-планіровачнага вырашэння комплексу пакладзены прынцып блакіроўкі карпусоў. Двухпавярховы цагляна-панэльны адміністрацыйна-бытавы корпус (уключае сталовую, бібліятэку, клуб, пакоі для гульняў і інш.) праз фае, размешчанае на 2-м паверсе, злучаны з 5-павярховым каркасна-панэльным бальнічным корпусам калідорнай планіроўкі. Палаты арыентаваны на поўдзень. Комплекс уключае таксама 3-павярховыя фізіятэрапеўтычны і аперацыйны карпусы. Фасады карпусоў вырашаны ў дакладных, лаканічных формах.
Remove ads
Літаратура
- В. Ф. Валошын. «Бараўляны» // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — 727 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 9 верасня 2022.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads