Рэўт
рака ў Малдове From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэўт (рум.: Răut, ідыш: רעװעט) — рака ў Малдове, правы прыток Днястра.
- Даўжыня — 286 км.
- Плошча басейна — 7760 км².
- Сярэдняя шырыня рэчышча — 30 м.
- Сярэдняя шырыня даліны — 7 км.
- Сярэдні выдатак вады — ад 8 да 15 м³/с.
Гідралагічны рэжым Рэўта нясталы. Маюцца вясновыя і летнія паводкі.
Рэўт бярэ пачатак паблізу сяла Рэдзю-Марэ Дандзюшанскага раёна, цячэ ў паўднёва-ўсходнім кірунку, двойчы змяняе кірунак плыні (каля Бельцаў і Фларэшт) і ўпадае ў Днестр каля сяла Усцье. Даліна ракі дасягае шырыні ад 3 км у Бельцаў да 9 км каля Аргеева. На Рэўту ёсць мноства плаўняў, большай часткай асушаных. Паміж Фларэштамі і Казанештамі Рэўт праходзіць праз вапняковыя скалы, утвараючы глыбокія і вузкія цясніны.
У даліне ракі гадуюць кармавыя культуры і гародніну. Рэўт выкарыстоўваецца для абваднення. На рацэ Рэўт змесцаваны гарады Бельцы, Маркулешты, Фларэшць і Аргееў. У басейне ракі знаходзяцца Стары Архей і маляўнічая пляцоўка каля сяла Трэбужэны.
Асноўныя прытокі: правыя — Капачанка, Рэўцэл, Саланец, Улігач, Вялікі Чулук, Вяціч, Іванча, Рэшка; левыя — Куболта, Кайнар, Каменка, Добруша, Сягала, Іванос, Драгініч.
Воды ракі моцна забруджаны гаспадарча-побытавымі сцёкавымі водамі.
Remove ads
Спасылкі
- р. Реут в «Словаре Брокгауза и Ефрона», 1907 г. Архівавана 4 сакавіка 2016.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads