Сабачая агрэсія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сабачая агрэсія азначае недружалюбны і разбуральны характар паводзінаў сабакі ў дачыненні да людзей ці іншых жывёл. [1]
У дадатак да звыклых прычын агрэсіі можна дадаць наступныя: медычная праблема і разлад паводзінаў, у тым ліку звязаны з узростам. Да медыцынскіх чыннікаў можна аднесці: інфекцыю, гарманальны і метабалічны разлад, генетычныя адхіленні, праблемы з зубамі, тэмпература і інш. [2]
Remove ads
Асноўныя прыкметы
Згодна з Амерыканскім таварыствам прадухілення жорсткасці ў дачыненні да звярэй, да адзнакаў сабачай агрэсіі можна аднесці:
- Сабачае цела становіцца вельмі cтатычным і скаваным
- Жорсткае і глыбокае гаўканне
- Рычанне ці і дэманстрацыя зубоў
- Скачок на чалавека без папярэдняга кантакту
- Хуткае кусанне (кусанне да крыві, кусанне з пракусваннем скуры)
Сабакі праяўляюць камбінацыю некалькі прыкметаў падобных паводзінаў і дэманструюць розную інтэнсіўнасць. Часцей за ўсё крайняя форма агрэсіўнасці праяўляецца пасля папярэджання.[3]
Remove ads
Тыпы агрэсіі
Існуюць розныя класіфікацыі відаў агрэсіі: агрэсія страха, тэрытарыяльная, уласніцкая, ахоўная, драпежная, ідэапатычная, унутры дамашняя, а таксама агрэсія звязаная з няправільным выхаваннем.[4]
Агрэсія страха
Можа ўзнікаць з чалавекам іншымі жывёламі і сабакамі, а таксама да нежывых аб'ектаў і з'яваў, як гук пыласосу, адлюстравання люстэрка. Вырашаецца праз настойлівыя трэніроўкі і працу з стымулючымі агрэсію аб'ектамі і сацыялізацыю.
Тэрытарыяльная
Звычайна можа праяўляцца на тэрыторыі падворку ці ў межах дома, дзе жыве сабака, часам гэта можа праяўляцца як на ўсіх гасцей, так і ўласнікаў. Такая агрэсіўнасць залежыць у шмат чым ад пароды. Вырашаецца праз сацыялізацыю і трэнаванне вытрымкі пры вітанні гасцей.
Уласніцкая (ахоўная)
Сабака пачынае ўспрымаць тэрыторыю як сваю рэч, костку, ежу, будку. Ёсць з перасячэнні з тэрытарыяльнай агрэсіяй. Уласніцкая агрэсія змяншаецца, калі забіраць у сабакі цацкі ці рэчы, якімі ён не карыстацца ці непатрэбны ў дадзены момант. Знікае аб'ект уласнасці.
Драпежная
Характэрна для сабак, якія бегаюць за іншымі жывёламі, але могуць і за людзьмі. Калі разглядаецца апошні выпадак, кінолагі звязваюць такую агрэсію з медыцынскімі і ментальнымі праблемамі і раюць звяртацца да ветэрынараў. Гэта даволі рэдкі від агрэсіі. Для яе пераадолення кінолагамі прапануецца кантраляваць асяродак сабак і пераключыць актыўнасці сабакі.
Ідэапатычная
Гэта найбольш небяспечная агрэсія, бо складана ці немагчыма вызначыць яе прычыны. Кінолагі раяць у такім выпадку вяртацца да ветэрынараў, бо магчыма нешта з неўралогіяй гадаванца.
Унутрыдамашняя
Гэты від сустракаецца калі пёс жыве з іншымі дамашнімі жывёламі (асабліва сабакамі) у адным памяшканні. Пачынацца спрэчка за лідаства. Вырашаецца праз раздзяленне сабак у розныя прасторы і павольнай іх рэсацыялізацыяй.
Звязаная з няправільным выхаваннем
У гэтым відзе агрэсіі прычынамі з'яўляюцца няправільныя паводзіны ўласніка і несістэмнае шкаленне сабакі. Напрыклад, няправільны абмен сігналамі і стымуламі, можа правакаваць агрэсію. Дарэчы прычынай можа быць як не вопытнасць уласніка так і яго залішняя педантычнасць.[5]
Remove ads
Рэактыўнасць і агрэсія
Варта адрозніваць сабачу агрэсіўнасць і рэактыўнасць. Да рэактыўнасці адносяцца паводзіны сабакі, якія характаразуюцца павышанай інтэнсіўнасцю і ўзнікаюць у пэўных сітуацыях ці атрыманых стымулах. Напрыклад, да такіх сітуацый можа адносіцца: чалавек з барадой, ці капялюшам, дзіця, якое пішчыць ці плача, альбо сабака бачыць, што яго могуць прывязаць да павадка.[6]
Глядзі таксама
- Кіналогія
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads