Сабор Святога Лаўрэнція (Альба)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сабор Святога Лаўрэнція (італ.: Cattedrale di San Lorenzo) — кафедральны сабор у Альбе, прысвечаны святому заступніку горада.

Сабор пачаўся будавацца з першай паловы XII стагоддзя з чырвонай цэглы, меркавана, на месцы руін будынка рымскай эпохі. Напачатку царква ўзводзілася ў раманскім стылі, але ў позніх элементах пераважае ламбардскі гатычны стыль.[3] Дабудаваны сабор быў у 1486 годзе, але працы працягваліся і пасля. У 1512 годзе хор быў упрыгожаны драўлянай разьбой Бернардына Фасаці. У 1626 годзе будынак быў пашкоджаны землетрасеннем і быў адноўлены толькі да 1652 годзе.[4] У XIX стагоддзі была праведзена рэканструкцыя сабора Святога Лаўрэнція.[5]
У 2007 годзе пры рэстаўрацыйных працах у былой прасторы баптыстэрыя было выяўлена каля 100 пахаванняў XVI—XVIII стст., большасць з якіх — дзіцячыя.[6]
Remove ads
Зноскі
- catalogo.beniculturali.it — 2014.
- Città e Cattedrali
- I tesori del Duomo di Alba(недаступная спасылка)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads