Сабор Святога Себасцьяна (Рыа-дэ-Жанэйра)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сабор Святога Себасцьяна (Рыа-дэ-Жанэйра)map
Remove ads

Сабор Святога Себасцьяна (парт.: Catedral Metropolitana de São Sebastião) — кафедральны сабор у Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія.

Хуткія факты Сабор Святога Себасцьяна, Краіна ...

Будынак быў пабудаваны ў стылі мадэрн па праекце архітэктара Эдгара Фансекі ў 1964-1979 гг. Сабор прысвечаны Святому Себасцьяну, заступніку горада і з'яўляецца кафедрай архідыяцэзіі Сан-Себасцьян-да-Рыа-дэ-Жанэйра. Да гэтага з сярэдзіны XVIII стагоддзя саборам была царква Кармільскай Маці Божай, сёння — сукафедра.

Сабор размешчаны ў цэнтры горада. Будынак мае канічную форму з унутраным дыяметрам 96 м і вонкавым 106 м. Вышыня — 75 м. Унутры можа знаходзіцца да 20000 чалавек. Даўжыня прамавугольных вітражоў дасягае 64 м.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads