Савелій Антонавіч Акуліч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Савелій Антонавіч Акуліч (нар. 14 верасня 1929, хутар Сакалы, цяпер Смалявіцкі раён - 2 снежня 2002) — беларускі краязнаўца і гісторык мастацтва. Кандыдат мастацтвазнаўства[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 14 верасня 1929 года на хутары Сакалы (цяпер не існуе), знаходзіўся за 2 км ад в. Свідна. Скончыў у 1952 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1963 годзе факультэт графікі Маскоўскага паліграфічнага інстытута. Працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі[1].
Навуковая дзейнасць
Напісаў у сааўтарстве з Б. Сасноўскім гісторыка-краязнаўчы нарыс «Лагойск», які выйшаў асобным выданнем у 1979 г. Аўтар больш як 50 навуковых публікацый па гісторыі мастацтваў Беларусі, шматлікіх артыкулаў па краязнаўстве, многія з якіх прысвечаны Лагойшчыне[1].
Зноскі
- Акуліч Савелій Антонавіч - Біяграфія (недаступная спасылка). ПЛЕЩЕНИЦЫ.BY. Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2024. Праверана 25 лютага 2024.
- Савелій Антонавіч Акуліч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads