Савет еўраатлантычнага партнёрства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Савет еўраатлантычнага партнёрства (СЕАП) (англ.: Euro-Atlantic Partnership Council; EAPC) — шматбаковы форум, створаны для развіцця адносін паміж НАТА і краінамі Еўропы і часткі Азіі, якія не ўваходзяць у альянс, але прымыкаюць да еўрапейскай перыферыі. Дзяржавы-члены савета супрацоўнічаюць і кансультуюцца па цэлым шэрагу палітычных пытанняў і пытанняў бяспекі.
Прапанавана аб’яднаць старонку з Савет Еўраатлантычнага Супрацоўніцтва. |

Remove ads
Гісторыя
Савет быў створаны 29 мая 1997 года ў якасці пераемніка Савета Паўночнаатлантычнага супрацоўніцтва. Працуе сумесна з Партнёрствам дзеля міру. Усе яны ўзніклі пасля заканчэння Халоднай вайны.
Рашэнне аб стварэнні СЕАП на базе Савета Паўночнаатлантычнага супрацоўніцтва было прынята з мэтай паглыблення партнёрства і забеспячэння больш аператыўнага ўзаемадзеяння ў пытаннях бяспекі. Новы форум у большай меры адказваў патрабаванням праграмы «Партнёрства дзеля міру». У прыватнасці, яго стварэнне было звязана з правядзеннем міратворчай аперацыі ў Босніі і Герцагавіне. У 1996 годзе для правядзення гэтай аперацыі разам з часцямі і падраздзяленнямі з краін НАТА былі разгорнуты воінскія кантынгенты з 14 краін-партнёраў[1].
Большасць краін-партнёраў адкрылі дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў штаб-кватэры НАТА ў Бруселі, што дапамагае падтрымліваць рэгулярную сувязь і праводзіць кансультацыі пры першай неабходнасці. Пасяджэнні СЕАП праводзяцца адзін раз у месяц на ўзроўні паслоў, адзін раз у год на ўзроўні міністраў замежных спраў, міністраў абароны і начальнікаў генеральных штабоў, а таксама перыядычна на вышэйшым узроўні[1].
Пачынаючы з 2005 года, праводзіць пасяджэнні на высокім узроўні новы орган СЕАП — Форум бяспекі. На гэтым форуме вядзецца абмеркаванне важных пытанняў бяспекі і пошук найлепшых шляхоў для іх сумеснага вырашэння дзяржавамі НАТА і краінамі-партнёрамі[1].
Remove ads
Члены
Усяго 50 членаў, з якіх 29 краіны-члены НАТА і 21 краіны-партнёра[2].
Дзейнасць
Супрацоўніцтва ахоплівае наступныя напрамкі:
- аперацыі па ўрэгуляванні крызісаў і падтрыманні міру,
- кантроль над узбраеннямі і пытанні, звязаныя з распаўсюджваннем зброі масавага знішчэння;
- міжнародны тэрарызм;
- пытанні абароннага планавання, фарміравання бюджэту, абароннай палітыкі і стратэгіі;
- грамадзянскае надзвычайнае планаванне і гатоўнасць да рэагавання на стыхійныя бедствы і катастрофы;
- супрацоўніцтва ў галіне ўзбраенняў;
- ядзерная бяспека;
- каардынацыя дзеянняў грамадзянскіх і ваенных службаў арганізацыі паветранага руху;
- навуковае супрацоўніцтва[1].
Заўвагі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads