Савецкія войскі ў Манголіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Савецкія войскі ў Манголіі — абагульняючая назва розных фарміраванняў РСЧА і УС СССР на тэрыторыі Мангольскай Народнай Рэспублікі.

Хуткія факты Савецкія войскі ў Манголіі ...

Гісторыя

Упершыню савецкія войскі былі ўведзеныя ў Манголію ў 1921 годзе ў перыяд грамадзянскай вайны ў Расіі і Мангольскай народнай рэвалюцыі ў мэтах ліквідацыі Белага руху. У сакавіку 1925 года Савецкі Саюз вывеў ваенныя сілы з краіны.

У далейшым вайсковыя фарміраванні ўводзіліся ў 1932 годзе для падаўлення Хубсугульскага паўстання.

З 1937 года ў адпаведнасці з Пратаколам аб узаемнай дапамозе на тэрыторыі Манголіі былі разгорнутыя часці Чырвонай Арміі. Асноўнай крыніцай для іх часовага папаўнення з’яўляўся 11-ы механізаваны корпус, дыслакаваны ў Забайкаллі.

У маі—верасні 1939 года савецкія фарміраванні ўдзельнічалі ва ўзброеным памежным канфлікце каля ракі Халхін-Гол з Квантунскай арміяй.

У 1945 годзе ў краіну перадыслакавана 39-я армія. Яе часці разам з мангольскімі войскамі ў жніўні прынялі ўдзел у савецка-японскай вайне.

Да канца 1960-х гадоў ля паўднёвых межаў дзяржавы ўтворана магутная групоўка Народна-вызваленчай арміі Кітая. Мілітарызацыя ў рэгіёне была абумоўлена савецка-кітайскім расколам. У адказ да пачатку 1970-х гадоў у Манголіі ўтварылі перадавую групоўку са складу 39-й агульнавайсковай арміі. Узмацнілася і паветраная групоўка[1].

39-я агульнавайсковая армія, штаб якой знаходзіўся ва Улан-Батары, уключала ў сябе дзве танкавыя дывізіі, тры мотастралковыя дывізіі, разведвальную брыгаду, дзве зенітна-ракетныя брыгады, радыётэхнічную брыгаду, асобны полк сувязі, два інжынерных палка, дэсантна-штурмавы батальён, батальён РЭБ, асобны верталётны полк, асобны радыёбатальён. Групоўка войск у Манголіі лічылася самай магутнай у Забайкальскай ваеннай акрузе. Усяго на тэрыторыі краіны знаходзілася звыш 100 тыс. вайскоўцаў.

4 лютага 1989 года было падпісана савецка-кітайскае пагадненне аб скарачэнні колькасці войскаў на мяжы. 15 мая савецкае кіраўніцтва заявіла аб частковым, а затым аб поўным вывадзе 39-й арміі Забайкальскай ваеннай акругі з Манголіі.

Працэс заняў 28 месяцаў. 25 верасня 1992 года было афіцыйна абвешчана аб завяршэнні вываду сіл (да таго моманту, ужо не савецкіх, а расійскіх). Апошнія замежныя вайскоўцы пакінулі краіну ў снежні 1992 года[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads