Садзіё Манэ

сенегальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Садзіё Манэ
Remove ads

Садзіё Манэ́ (фр.: Sadio Mané; нар. 10 красавіка 1992, Седзіу, Сенегал) — сенегальскі футбаліст, паўабаронца саудаўскага клуба «Аль-Наср» з Эр-Рыяда і нацыянальнай зборнай Сенегала.

Хуткія факты Садзіё Манэ, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

31 жніўня 2012 года Манэ перайшоў ў аўстрыйскі «Рэд Бул», як мяркуецца за 4 млн еўра[4].

1 верасня 2014 года Манэ быў выкуплены англійскім «Саўтгемптанам» за 11,8 млн фунтаў стэрлінгаў[5]. Дэбютаваў ігрок за новы клуб 23 верасня ў пераможным матчы на Кубак лігі супраць «Арсенала» з лікам 2:1. 27 верасня ігрок з’явіўся ў матчы чэмпіянату ў кашулі «святых» і запісаў на свой рахунак асістэнцкі пункт у матчы супраць «Куінз Парк Рэйнджэрс»[6].

16 мая 2015 года за тры хвіліны аформіў хет-трык у браму «Астан Вілы» (выніковы лік 6:1 на карысць «Саўтгемптана»), які стаў самым хуткім у гісторыі Прэм’ер-лігі[7].

28 чэрвеня 2016 года падпісаў кантракт з «Ліверпулам»[8]. 22 чэрвеня 2022 года было абвешчана пра пераход Манэ ў «Баварыю» за 32 млн еўра[9]. У жніўні 2023 года стаў іграком саудаўскага «Аль-Насра».

Remove ads

Дасягненні

«Рэд Бул»

  • Чэмпіён Аўстрыі: 2014
  • Уладальнік Кубка Аўстрыі: 2014

«Ліверпул»

«Баварыя»

«Аль-Наср»

  • Уладальнік Клубнага кубка арабскіх чэмпіёнаў: 2023

Сенегал

  • Пераможца Кубка афрыканскіх нацый: 2021
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads