Садоўнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Садоўнік
Remove ads

Садоўнік — спецыяліст па доглядзе саду або любога аб’екта з азеляненнем.

Thumb
Хуткія факты Садоўнік, Адпавядае дзейнасці ...

Садоўнікам можа быць як чалавек, які займаецца аматарскім хатнім садоўніцтвам (садавод), так і прафесіянал, які мае прысвоеную яму дзяржаўную кваліфікацыю садоўніка або працоўнага зяленай гаспадаркі.

У якасці прафесіянала садоўнік можа працаваць у прыватным сядзібным садзе, у гарадскіх садах і парках, у арганізацыях, якія займаюцца ландшафтным дызайнам, гадавальніках, аранжарэях.

Садоўнік павінен валодаць ведамі ў такіх навуках, як кветкаводства, аграномія, глебазнаўства, батаніка, дэндралогія. Прафесійны садоўнік павінен таксама валодаць навыкамі ландшафтнага дызайнера.

Садоўнік павінен выконваць наступныя работы па доглядзе саду — праполка, паліў, падкормка раслін угнаеннямі, абразанне і стрыжка дэкаратыўных і пладовых раслін, стварэнне дэкаратыўных кампазіцый, кветнікаў і інш.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads