Саланін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саланін — атрутны глікаалкалоід (гліказід), выпрацоўваецца ў раслінах сямейства паслёнавых. Змяшчаецца ў любой частцы расліны — у лісце, пладах, сцяблінах, клубнях і г. д. Найбольшае ўтрыманне саланіну назіраецца ў ягадах лісніка чорнага (Solanum nigrum) і ва ўсіх частках лісніка салодка-горкага (Solanum dulcamara). У клубнях бульбы ўтрымліваецца да 0,05 % саланіну (у прарослых, пазелянелых клубнях — значна павышаецца)[1]. Саланін таксама ўтрымліваецца ў недаспелых памідорах, але калі плод памідора вырастае да памераў, характэрных для яго гатунку, і пачынае святлець, становячыся белаватым ці крыху ружаватым, утрыманне саланіну памяншаецца і такія плады робяцца прыдатнымі ў ежу пасля кулінарнай апрацоўкі (марынавання ці засолкі).
Remove ads
Зноскі
- Бесараб С. В. Заметки фитохимика. Картофель. Часть третья. «Бульба Фугу» или СОЛАНИН // Хабр — habr.com, 9 февраля 2019, 01:20
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads