Салпаўселькя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Салпаўсе́лькя[1], хрыбты Салпаўс (фінск.: Salpausselkä, ад фінск.: salpa — засаўка і фінск.: Selkä — хрыбет) — узвышша на поўдні і паўднёвым усходзе Фінляндыі, вышыня да 247 м.

Уяўляе сабой 3 паралельныя канцовыя марэнныя грады, якія сфармаваліся падчас ледавіковага перыяду. Марэны Салпаўселькя цягнуцца на 550 км уздоўж паўночных берагоў Фінскага заліва і Ладажскага возера. Адлегласць паміж градамі 30—50 км. Характэрны ўзгорыста-марэнны рэльеф. Грады складзены з пясчанікаў, галечнікаў, марэннага матэрыялу.
Частка марэн знаходзіцца пад вадой, некаторыя бачныя на астравах, як Уцё (фінск.: Utö) — самы паўднёвы населены востраў Фінляндыі. Самае буйное ўтварэнне — суседні востраў Юрма (фінск.: Jurmo), практычна цалкам уяўляе з сябе марэну з валуноў.
Для Салпаўселькі характэрныя хвойныя і мяшаныя лясы. Некаторыя рэкі (Іматра і інш.) утвараюць парогі і вадаспады.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads