Сальманелёз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сальманелёз — заражэнне страўнікава-кішачнага тракту энтэрабактэрыямі роду сальманела . Назву атрымала ад прозвішча адкрывальніка бактэрыі Дэніела Сальмона . Найчасцей распаўсюджваецца ў высокаразвітых гарадах з адзіным парадкам харчовага забеспячэння. Крыніцай ёсць свойскія жывёлы. Найбольш небяспечным бактэрыяносьбітам для немаўлят з'яўляюцца дарослыя людзі праз брудныя рукі і прадметы догляду.
Remove ads
Папярэджанне
Найбольш дзейснымі спосабамі прадухілення заражэння ёсць мыццё рук перад ежай, захоўванне мяса і птушкі на асобнай паліцы халадзільніка ва ўпакаваным выглядзе, мыццё яек з мылам перад прыгатаваннем, дастатковая тэрмічная апрацоўка мяса, выкарыстанне асобных дошкі і нажа для апрацоўкі сырога мяса.
Прычыны
Заражэнню спрыяюць прыём, прыгатаванне і падаванне ежы бруднымі рукамі, ужыванне недастаткова праваранага мяса, таксама недавараных і недасмажаных яек.
Праявы
Праходзіць з павышэннем тэмпературы, млоснасцю, ванітамі і шматразовым паносам[3].
Зноскі
- Disease Ontology — 2016. Праверана 28 жніўня 2019.
- Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 4 жніўня 2018.
- Барыс Пракопчык. Хвароба, спароджаная цывілізацыяй // Краіна здароўя. — 23 ліпеня 2008. — № 36 (92). — С. 7.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads